Рышард Капусцінскі | |
---|---|
польск.: Ryszard Kapuściński | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 2007[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Гады творчасці | з 1956 |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рышард Капусцінскі (польск.: Ryszard Kapuściński; 4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, паэт, фатограф, «імператар рэпартажу».
Нарадзіўся ў Пінску ў сям'і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручыка ў верасні 1939 года ў Арміі Палесся. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасля Капусцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».
Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў экзамены ў варшаўскай гімназыі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 сябра Польскай аб'яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Працу пачаў як кур'ер у моладзевым выданні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцця працоўных на будоўлі металургічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газеты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэрыялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».
Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэс-агенцтва (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Дакументаваў упадак манархіі ў Эфіопіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзённік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.
У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амерыканскіх газет і часопісаў.
У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лондане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імператар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасье І у Эфіопіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[5]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб'яднаннем Журналістам стагоддзя ў плебісцыце штомесячніка Press. Лаўрэат Узнагароды імя Дарыуша Фікуса за 2004 год.
Доктар honoris causa Слянскага ўніверсітэта (17 кастрычніка 1997), Вроцлаўскага ўніверсітэта (2001), Ягэлонскага ўніверсітэта (2004) i Гданьскага ўніверсітэта (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў сябрам Таварыства польскіх пісьменнікаў.
Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яго шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.
Памёр 23 студзеня 2007 ад вострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным аддзяленні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.
У Пінску на доме, дзе жыў Капусцінскі, ўсталявана мемарыяльная дошка.
Па смерці выдана:
На беларускую мову перакладзены:
Рышард Капусцінскі на Вікісховішчы |