Хаанг Мін Таа | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 2008 (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | В’етнам |
Род войскаў | В’етнамская народная армія |
Гады службы | 1941—1995 |
Званне | старшы генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Хаанг Мін Таа (в’етн.: Hoàng Minh Thảo; 25 лютага 1921 — 8 верасня 2008) — в’етнамскі ваенны і навуковы дзеяч. Быў генерал-лейтэнантам ВНА, прафесарам ваеннай навукі і вядучым ваенным тэарэтыкам В’етнама. Удастоены звання народнага настаўніка.
Яго сапраўднае імя — Та Тай Ан (в’етн.: Tạ Thái An).
Нарадзіўся 25 лютага 1921 года ў Бао Кхэ, раён Кім Донг (цяпер частка горада, правінцыя Хунг Ен), правінцыя Хунг Ен. Сын Тая Куанг Кхая і Нгуен Тхі Тань. Яго бацька быў краўцом і членам патрыятычнага руху.
Пасля завяршэння пачатковай адукацыі ён быў адпраўлены сваім бацькам у Ханой, каб працягнуць навучанне ў прыватнай школе Тханг Лонг.
У 1937 годзе Та Тай Ан уступіў у Дэмакратычны саюз моладзі Камуністычнай партыі В’етнама пад псеўданімам Та Куанг (в’етн.: Tạ Quang). У 1941 годзе ён далучыўся да В’етміня, затым быў адпраўлены вучыцца ў Лючжоу (Кітай), дзе атрымаў ваенную падрыхтоўку. У канцы 1944 года ўдзельнічаў у стварэнні партызанскіх атрадаў у памежным раёне Лангшон.
Вярнуўшыся дадому, 7 студзеня 1945 года ён далучыўся да камітэту па прымежных работах генеральнага штаба В’етміня. 3 сакавіка года ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У гэты час ён бярэ сабе новае імя — Хаанг Мін Таа.
Пасля поспеху Жнівеньскай рэвалюцыі са жніўня 1945 па 1949 Хаанг Мін Таа быў начальнікам 3-й ваеннай зоны і намеснікам камандуючага Інтэрзонай. У 1948 годзе яму было прысвоена званне палкоўніка В’етнамскай народнай арміі.
У 1949—1950 гадах Хаанг займаў пасаду камандуючага 4-га міжраённага дывізіёна.
Пасля памежнай кампаніі 1950 года ён стаў камандзірам 304-га батальёна. На гэтай пасадзе Хаанг знаходзіўся да 1954 года. Затым яго перавялі ў Ваенную акадэмію, рэктарам якой ён з’яўляўся да 1966 года. У 1962 годзе Хаанг прайшоў курсы ў Пекінскай нацыянальнай акадэміі абароны. Пазней для павышэння кваліфікацыі ён навучаўся ў СССР.
У лістападзе 1966 года быў накіраваны на поўдзень на пасаду намесніка камандуючага Цэнтральным нагорным фронтам. Тут па выніку баёў на Ядранге яму ўдалося вылучыць і ўмацаваць дзве найбольш моцныя бакі НФВПВ — агнявы моц і мабільнасць. У 1968 годзе Хаанг стаў камандуючым Цэнтральным нагорным фронтам. У жніўні 1974 года заняў пасаду намесніка камандуючага 5-йваеннай акругай, а ў сакавіку 1975-га — камандуючы кампаніяй у Цэнтральным нагор’і.
У 1976—1989 ён зноў узначальваў ваенную акадэмію. У 1987 годзе стаў намеснікам старшыні Ваенна-навуковага савета Міністэрства нацыянальнай абароны.
З 1990 года быў дырэктарам Інстытута ваеннай стратэгіі.
У 1995 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 8 гадзін раніцы 8 верасня 2008 года ў Ханоі.
Акрамя таго, што ён займаў пасады камандуючага важнымі кампаніямі і кіраваў ваеннымі акадэміямі, Хаанг таксама з’яўляецца настаўнікам многіх пакаленняў генералаў, ваенных гісторыкаў і тэарэтыкаў. Нават на пенсіі Хаанг займаўся даследаваннямі ў галіне ваеннай навукі, стаўшы аўтарам шматлікіх ваенных твораў. Акрамя таго, ён таксама быў членам Нацыянальнага савета па складанні в’етнамскай энцыклапедыі.
У 1986 годзе атрымаў званне прафесара ваеннай навукі, у 1988 годзе — народнага настаўніка.
Быў удастоены наступных узнагарод:
У 2005 годзе Хаанг узнагароджаны прэміяй Ха Шы Міна за кластар работ аб в’етнамскім ваенным мастацтве.