Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай Высокі Горад з’яўляюцца ў XIV ст., у сувязі з тым, што яго наведваў вялікі князьГедзімін.
У 1494вялікі князьАляксандр надаў Высокаму Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі срэбная двухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі»[5]. У XV ст. вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касцёл[6]. У 1511 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыццёвае валоданне Івану Храптовічу. Цягам XVІ ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касцёльны звон насіў імя святых Пятра і Паўла.
У 1748 замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў Слонім. У 1772 у Высокім на месцы касцёла XV ст. збудавалі капліцу Св. Барбары. У 1773—1785 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у мясцовасці Марыямпаль, Аляксандр Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў[7]. Станам на 1788 цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам 1794—1797 з ініцыятывы Францішка Сапегі дзейнічаў водны шлях у Гданьск.
24 студзеня1863 у часы нацыянальна-вызваленчага паўстання аддзел Рамана Рагінскага на пэўны час вызваліў Высокае з-пад расійскай улады. У 1869 царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Узвышэння Св. Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. Станам на 1886 у Высокім меліся аптэка, бальніца, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; рэгулярна праводзілася 15 кірмашоў і 2 базары. На 1889 у мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і касцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, яўрэйская школа, паштовае аддзяленне, лазня, канатны і знічкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных устаноў; кожны чацвер праводзіліся базары, 9 разоў на год кірмашы.
XIX стагоддзе: 1830 год — 929 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 767, мяшчан-хрысціян і сялян 148, жабракоў 6[11]; 1886 год — 2 729 мяшчан і 284 іншыя жыхары[8]; 1889 год — 3 422 чал.[12]; 1897 год — 3 434 чал.
XX стагоддзе: 1914 год — 3,8 тыс. чал.[13]; 1931 год — 2,8 тыс. чал.[14]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[15]; 1991 год — 5,1 тыс. чал.[8]
XXI стагоддзе: 2006 год — 5,2 тыс. чал.[16]; 2008 год — 5,2 тыс. чал.; 2016 год — 5 164 чал.[17]; 2017 год — 5 113 чал.[4]
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, збудаваны на сродкі Андрэя Войны. У касцёле захоўваліся труны з пахаваннямі роду Сапегаў. Будынак атрымаў пашкоджанні ў Другую Сусветную вайну, а пазней яго перабудавалі на спартыўную залю. Касцёл вярнулі каталіцкай царкве ў 1990 годзе.
Каталіцкая капліца Святой Барбары, збудаваная ў 1772 годзе на высокім беразе ракі Пульвы. У Другую Сусветную вайну выкарыстоўвалася ў якасці крамы. Унутры капліцы роспісы расліннымі арнаментамі і мілітарнымі матывамі.
Палацавы комплексПатоцкіх, збудаваны ў 1816—1820 гадах. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздаблення. Каля палаца знаходзяцца дзве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоў. У Другую Сусветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасці сядзібы пагранічнікаў, пазней — у якасці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
Пейзажны парк, закладзены ў XVIIІ ст. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаванні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартыўны стадыён.
Іншыя выдатныя мясціны: яўрэйская школа (XVII—XVIII стст.); капліца прыдарожная (1909); кляштар баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сінагога; Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1869).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
Высокае // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 181. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.