У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дуглас .
Кірк Дуглас Kirk Douglas
Імя пры нараджэнні
Ісэр Гершэлевіч Даніеловіч
Дата нараджэння
9 снежня 1916 (1916-12-09 ) [ 1] [ 2] […]
Месца нараджэння
Дата смерці
5 лютага 2020 (2020-02-05 ) [ 3] [ 4] […] (103 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЗША
Бацька
Harry Danielovitch [d] [ 8]
Маці
Bertha Sanglel [d] [ 8]
Жонка
Diana Douglas [d] і Anne Buydens [d]
Дзеці
Майкл Дуглас , Joel Douglas [d] , Peter Douglas [d] і Эрык Дуглас
Адукацыя
Прафесія
кінапрадзюсар , тэлеакцёр , кінаакцёр , кінарэжысёр , сцэнарыст , аўтар , салдат , тэатральны акцёр , акцёр , рэжысёр , прадзюсар , філантроп , ваенны , пісьменнік
Кар’ера
1942—2004
Кірунак
вестэрн і неасоўл [d] [ 7]
Узнагароды
IMDb
0000018
kirkdouglas.com
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кірк Ду́глас (англ. : Kirk Douglas , сапраўднае Ісэр Даніеловіч ; 9 снежня 1916 , Амстэрдам , Нью-Ёрк , ЗША — 5 лютага 2020 ) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар. Амерыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным з лепшых кінаакцёраў усіх часоў.
Сын Гершэля Даніловіча і Брыны Занглель, гомельскіх яўрэяў, якія ў 1908 годзе эмігравалі ў ЗША . Прафесійна займаўся барацьбой ва Універсітэце Святога Лаўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амерыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1941 —1945 служыў на Флоце. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны працаваў у рэкламнай сферы , у тэатры і на радыё. У 1946 годзе з дапамогай актрысы Лорэн Бекал, сваёй аднакласніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.
За сваю акцёрскую кар’еру Кірк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар » (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» і «Прага жыцця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудскай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспект у горадзе Палм-Спрынгз, штат Каліфорнія .
Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзідэнцкі Медаль за Свабоду ў 1981 , Ордэн Французскага Легіёна ў 1985 і Нацыянальны Медаль за дасягненні ў галіне мастацтва ў 2005 . Пэўны час быў паслом добрай волі ў Дэпартаменце ЗША.
У 1996 годзе Кірк Дуглас перанёс інфаркт і на пэўны час страціў магчымасць размаўляць.
Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943 , развяліся ў 1951 ), ад якой мае двух сыноў — акцёра Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасня 1944 ) і прадзюсара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947 ). Другая яго жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 мая 1954 ), іх дзеці — прадзюсар Пітэр Вінсент Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955 ) і акцёр Эрык Дуглас (чэрвень 1958 —6 ліпеня 2004 ). Мае пяцёх унукаў.
Дзіўнае каханне Марты Іверс (1946 ) у ролі Уолтэра О’Ніла
Па-за мінулым (1947 ) у ролі Уіта Стэрлінга
Смутак стаў Электрай (1947 ) у ролі Пітэра Найлза
Я іду адзін (1948 ) у ролі Нола «Піжона» Цёрнера
Сцены Джэрыкі (1948 ) у ролі Такера Уэджа
Мая любая сакратарка (1949 ) у ролі Оўэна Уотэрберы
Ліст да трох жонак (1949 )
Чэмпіён (1949 ) у ролі Майкла «Камара» Келі
Юнак з рогам (1950 ) у ролі Рыка Марціна
Шкляная клетка (1950 ) у ролі Джыма О’Конара
На мяжы жыцця і смер ці (1951 ) у ролі шэрыфа Лена Мерыка
Ас у даліне (1951 ) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума
Дэтэктыўная гісторыя (1951 ) у ролі дэтэктыва Джэймса «Джыма» Маклаўда
Вялікія дрэвы (1952 ) у ролі Джыма Фелана
Высокае неба (1952 ) у ролі Джыма Дыкінса
Злодзей і прыгажуня (1952 ) у ролі Джонатана Шыльдза
Гісторыя трох каханняў (1953 ) у ролі П’ера Нарваля
Фокуснік (1953 ) у ролі Ганса Мюллера
Каханне (1953 )
20 000 лье пад вадой (1954 ) у ролі Неда Ленда
Гоншчыкі (1955 )
Уліс (1955 ) у ролі Уліса (Адысея)
Чалавек без зоркі (1955 ) у ролі Дэмпсі Рэя
Індыйскі змагар (1955 ) у ролі Джоні Хокса
Ван Гог: цемра ў святле (1956 )
Прага жыцця (1956 ) у ролі Вінцэнта ван Гога
Абсалютна Сакрэтна (1957 ) у ролі генерала Мелвіла Гудвіна
Перастрэлка ў О. К. Корала (1957 ) у ролі «Дока» Халідэя
Сцяжыны Славы (1957 ) (адначасова і прадзюсар), у ролі палкоўніка Дакса
Вікінгі (1958 ) у ролі Эйнара
Апошні Цягнік з Хан Гілю (1959 ) у ролі шэрыфа Мэта Моргана
Д’яблавы правілы (1959 ) у ролі Дыка Даджэна
Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960 ) у ролі Леры Коў
Спартак (1960 ) (таксама і прадзюсар) у ролі Спартака
Горад без літасці (1961 ) у ролі мэра Стыва Гарэта
Апошні заход Сонца (1961 ) у ролі Брэндана О’Мэйлі
Апошні Каўбой (1962 ) у ролі Джэка Борнса
Два тыдні ў іншым горадзе (1962 ) у ролі Джэка Эндруса
Крук (1963 ) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў
Спіс Адрыяна Месенджэра (1963 ) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана
Па каханні ці па разліку (1963 ) у ролі Дэка Джэнтры
Сем майскіх дзён (1964 ) у ролі палкоўніка Марціна «Мурына» Кейсы
Шкодным шляхам (1965 )
Героі Тэлемарку (1965 ) у ролі доктара Рольфа Педэрсана
У цені волата (1966 )
Ці гарыць Парыж? (1966 ) у ролі генерала Джорджа С. Петана Малодшага
Шлях на Захад (1967 ) у ролі сенатара Уільяма Тэдлака
Бронецягнік (1967 ) у ролі Ломакса
Аднойчы за рулём (1968 ) (дакументальны)
Роўэн і Марты ў кіно (1968 )
Выдатны спосаб памерці (1968 )
Братэрства (1968 ) (таксама прадзюсар) у ролі Фрэнка Джынеты
Пагадненне (1969 )
Жыў сабе лайдак (1970 ) у ролі Пэрыса Пітмана Малодшага
Злавіць шпіка (1971 )
Святло на краі свету (1971 ) (таксама прадзюсар)
Перастрэлка (1971 )
Чалавек варты павагі (1972 ) у ролі Стыва Уолеса
Дотык Майстра (1972 )
Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972 )
Нягоднік (1973 ) (таксама рэжысёр) у ролі Пэга
Аддзел (1975 ) у ролі Гаварда Найтынгейла (таксама рэжысёр і прадзюсар)
Без абавязкаў (1975 ) у ролі Майка Уэйна
Бітва пры Энтэбэ (1976 ) у ролі Гершэля Вільнофскага
Халакост 2000 (1977 ) у ролі Роберта Кейна
Фурыя (1978 ) у ролі Пітэра
Злыдзень (1979 ) у ролі Джэка Кактуса
Сатурн-3 (1980 ) у ролі Эдама
Хатняе Відэа (1980 ) у ролі доктара Татла
Зваротны адлік (1980 ) у ролі капітана Мэцью Елянда
Чалавек з-над Снежнай Ракі (1982 ) у ролі Гарысана/Спора
Уцёкі Эды Мэкана (1983 ) у ролі Карла Марзака
Агонь! (1984 ) у ролі Гары
Амас (1985 ) у ролі Амаса Лешэра
Крутыя хлопцы (1986 ) у ролі Арчы Лонга
Хто сее вецер… (1986 ) у ролі Мэцью Гарысана Брэды
Квіні (мінісерыял) у ролі Дэвіда Коніга
Оскар (1991 ) у ролі Правоўна
Вераз (1991 )
Мужчынскія казкі (1991 ) у ролі генерала
Таямніца (1992 ) у ролі Майка Данмора
Стагоддзе кіно (1994 ) (дакументальны)
Сквапнасць (1994 ) у ролі Джо МакТыгі
Брыліянты (1999 ) у ролі Гары Агенскага
Усялякае ў сям’і (2003 ) у ролі Мічэла Громберга
Ілюзія (2004 ) у ролі Донала Бэйнса
Мудрасць старэйшых (1986 )
Сын стар’ёўшчыка (1988 )
Танцы з д’яблам (1991 )
Падарунак (1992 )
Апошняе танга ў Брукліне (1994 )
Пабітае люстэрка (1997 )
Юныя героі Бібліі (1999 )
Узлязанне на гару: Мой пошук сэнсу (2000 )
Рабіны: Агляд 100 найбольш уплывовых рабінаў XXІ стагоддзя (2002 )
Утрыманне шчасця (2003 )
Сустрэньма гэта (2007 )
↑ Kirk Douglas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
↑ Kirk Douglas // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
↑ Luling T. V. Kirk Douglas, Hollywood Legend, Dead At 103 — New York City : 2005. Праверана 5 лютага 2020.
↑ Kirk Douglas // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia , 1968.
↑ Kirk Douglas // Kirk Douglas, a Star of Hollywood’s Golden Age, Dies at 103 / J. Kahn — Manhattan : New York Times Company , A. G. Sulzberger , 1851. — ISSN 0362-4331 ; 1553-8095 ; 1542-667X Праверана 6 лютага 2020.
↑ Kirk Douglas // Kirk Douglas, Chiseled Actor From Hollywood’s Golden Age, Has Died — New York, N.Y. : Dow Jones & Co. , 1889. — ISSN 0099-9660 ; 2574-9579 ; 0193-2241 ; 1092-0935 Праверана 6 лютага 2020.
↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
↑ Notable Past Students — 1884. Праверана 15 студзеня 2020.
Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка
1943–1975 1976–2000 2001–ц.ч.
1950-я 1960-я 1970-я 1980-я 1990-я 2000-я 2010-я 2020-я
Кірк Дуглас — продкі