Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (LSE) | |
---|---|
The London School of Economics and Political Science | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | The London School of Economics and Political Science |
Дэвіз | лац.: rerum cognoscere causas |
Заснаваны | 1895 |
Дырэктар | Грэг Калхун |
Студэнты | 9 218 |
Бакалаўрыят | 4 177 |
Магістратура | 5 038 |
Выкладчыкаў | ~ 1 300 (45% не з Вялікабрытаніі) |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | Вялікабрытанія, горад Лондан, Houghton Street |
Сайт | lse.ac.uk |
![]() |
Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (англ.: The London School of Economics and Political Science, LSE) — падраздзяленне Лонданскага ўніверсітэта. Школа заснавана ў 1895 годзе. Дэвіз школы «rerum cognoscere causas», прыняты ў 1922 годзе, азначае «спазнай прычыну рэчаў».
Рашэнне стварыць школу было прынята 4 жніўня 1894 года чатырма фабіянцамі за сняданкам у Бора Фарм (Borough Farm) каля Мілфарда (графства Сурэй) — Беатрысай і Сідні Вебамі, Грэмам Уолесам і Джорджам Бернардам Шоу[2].
У 1900 годзе ЛШЭ далучылася да Лонданскага ўніверсітэта на правах факультэта эканомікі і да сённяшняга дня застаецца спецыялізаваным навучальна-даследчым інстытутам, адзіным такога роду ў Вялікабрытаніі.
Хутка развіваючыся ў наступныя гады школа размясцілася ў самым цэнтры Лондана на Клэр-Маркет і Хагтан-стрыт. У 1920 годзе першы камень у падмурак Старога будынка на Хагтан-стрыт заклаў кароль Георг V.
У гады Другой сусветнай вайны школа пераязджала часова ў Кембрыдж.
У паваенныя гады школа ўвесь час пашыралася, па-ранейшаму займаючы месца ў цэнтры Лондана паміж Лінкальнс-Ін-Філдс і Олдвіч па суседстве з Каралеўскім палацам правасуддзя.
Лонданская школа мае вялікі ўплыў, дзякуючы сваім сувязям у свеце палітыкі, бізнесу і права. Станам на люты 2009 год каля 32 % былых і дзейсны глаў дзяржавы вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ; 28 членаў Палаты абшчын Брытанскага парламента і 42 члены Палаты лордаў таксама вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ.[3]
У 1989 годзе ЛШЭ адкрыла Летнюю школу эканомікі ў Лондане, у 2004 годзе — у Пекіне.
У наш час у школе на пастаяннай аснове (full-time) навучаецца каля 9000 студэнтаў з розных краін свету (больш як са 140 за ўвесь час існавання школы), у тым ліку 32 % з Злучанага каралеўства, 19 % з краін ЕС і 49 % з іншых краін свету.
Навучальная структура ЛШЭ ўключае 23 кафедры (Departments), якія ахопліваюць шырокі спектр грамадскіх навук: эканоміка, права, сацыялогія, фінансы, бухгалтарскі ўлік, менеджмент, антрапалогія і інш.[4] Бібліятэка ЛШЭ з'яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай па грамадскіх навуках. Заснаваная ў 1896 годзе яна вядомая ў свеце як Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук. Фонды бібліятэкі налічваюць больш за чатыры мільёны адзінак кніг і звыш 20000 найменняў друкаваных часопісаў. Агульная даўжыня паліц, да якіх маецца свабодны доступ чытачоў бібліятэкі, складае 50 км. У бібліятэцы прадстаўлена літаратура на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах. Бібліятэка мае падпіску на 20000 электронных часопісаў.[3]
Лонданская школа эканомікі мае некалькі гасцініц-інтэрнатаў для студэнтаў, размешчаных у розных раёнах Лондана, як правіла, недалёка ад навучальных будынкаў.
Школу ўзначальвалі:
Год | Імя лаўрэата | Намінацыя |
1925 | Джордж Бернард Шоу | Літаратура |
1950 | Ральф Банч | Прэмія міру |
1950 | Бертран Расэл | Літаратура |
1959 | Філіп Ноэль-Бэйкер | Прэмія міру |
1972 | Джон Хікс | Эканоміка |
1974 | Фрыдрых Хаек | Эканоміка |
1977 | Джэймс Мід | Эканоміка |
1979 | Артур Льюіс | Эканоміка |
1990 | Мертан Мілер | Эканоміка |
1991 | Рональд Коўз | Эканоміка |
1998 | Амарція Сен | Эканоміка |
1999 | Роберт Мандэл | Эканоміка |
2001 | Джордж Акерлоф | Эканоміка |
2007 | Леанід Гурвіч | Эканоміка |
2008 | Пол Кругман | Эканоміка |
2010 | Крыстафер Пісарыдэс | Эканоміка |
![]() |
Лонданская школа эканомікі і палітычных навук на Вікісховішчы |
---|