Лізавета Боўз-Лаян

Лізавета Боўз-Лаян
англ.: Elizabeth Bowes-Lyon
Партрэт пэндзля Рычарда Стоўна, 1986
Партрэт пэндзля Рычарда Стоўна, 1986
Сцяг Каралева-кансорт Вялікабрытаніі
11 снежня 1936 — 6 лютага 1952
Каранацыя 12 мая 1937
Папярэднік Марыя Тэкская
Пераемнік Каміла
Сцяг Імператрыца-кансорт Індыі
11 снежня 1936 — 14 жніўня 1947
Папярэднік Марыя Тэкская
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 4 жніўня 1900(1900-08-04)[1][2][…]
Смерць 30 сакавіка 2002(2002-03-30)[1][2][…] (101 год)
Месца пахавання
Род Віндзорская дынастыя і Bowes-Lyon[d]
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: The Honourable Elizabeth Angela Marguerite Bowes-Lyon
Бацька Клод Джордж Боўз-Лаян[1][7]
Маці Сесілія Ніна Кавендыш-Бентынк[d][8][7]
Муж Георг VI[1][8][…]
Дзеці Лізавета II[1][7] і Маргарэт, прынцэса Вялікабрытаніі[1][7]
Веравызнанне англіканства і хрысціянства
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Сайт royal.uk/queen-el… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лэ́дзі Лізаве́та Бо́ўз-Ла́ян (англ.: Lady Elizabeth Bowes-Lyon; 4 жніўня 1900 — 30 сакавіка 2002) — жонка караля Георга VI і каралева-кансорт Злучанага Каралеўства ў 19361952 як Карале́ва Лізаве́та (англ.: Queen Elizabeth), апошняя імператрыца Індыі (19361950), Лорд-Хавальнік Пяці Гаваней (19782002).

Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці[10] (англ.: Queen Mother)).

Каралева-маці — адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 19012004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службе[11].

Лізавета Ангела Маргарыта Боўз-Лаян была малодшай дачкой і дзявятай з дзесяці дзяцей Клода Джорджа Боўз-Лаяна (пасля 14-ы граф Стратмар і Кінгхарн), і яго жонкі Сесіліі Ніны Кавендыш-Бентынк. Яе маці была ў сваяцтве з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Уільямам Кавендыш-Бентынкам і генералам-губернатарам Індыі Рычардам Уэлслі, 1-м маркізам Уэлслі.

Месца нараджэння Лізаветы засталося нявызначаным, ёсць меркаванні што, яна нарадзілася ў доме сваіх бацькоў Белгравіі, або ў карэце хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу[12]. Яе хрысцілі 23 верасня 1900 года ў мясцовай прыхадской царкве Усіх святых; хроснымі былі цётка з боку бацькі, лэдзі Мод Боўз-Лаян, і яе стрыечны брат Артур Джэймс[13]. У 1911 годзе паводле даных перапісу яна жыла ў Хітчыне.

Правяла большую частку свайго дзяцінства ва Уолдэне і ў замку Гламіс у Шатландыі. Да васьмі гадоў ёй займаліся гувернанткі. Лізавета захаплялася спортам, поні і сабакамі[14]. У школе яе любімымі прадметамі былі літаратура і свяшчэннае пісанне; усе выпускныя экзамены яна здала на выдатна.

Чацвёра з яе братоў служылі ў арміі. Старэйшы брат Фергус загінуў у баі ў бітве пры Лаосе ў 1915 годзе. Іншы брат, Міхаіл, быў абвешчаны згінуўшым без весткі 28 красавіка 1917 года[15]. Праз тры тыдні сям’і далажылі, што ён трапіў у палон пасля ранення; ён заставаўся ў лагеры для ваеннапалонных на працягу ўсёй вайны.

Вяселле з Прынцам Альбертам

[правіць | правіць зыходнік]

Прынц Альберт, герцаг Ёркскі (у сям’і — «Берці»), быў другім сынам Георга V. У першы раз ён прапанаваў Лізавеце ажаніцца з ім у 1921 годзе, але яна адмовіла, «баючыся, што ніколі больш не зможа свабодна думаць, гаварыць і дзейнічаць, не так, як адчувае, а як павінна»[16]. Калі ён заявіў, што не ажэніцца ні з якой іншай жанчынай, яго маці, каралева Марыя, наведала Гламіс і пераканалася, што Лізавета —- «адзіная дзяўчына, якая магла б зрабіць Берці шчаслівым», але ўмешвацца не стала[17]. У той час за Лізаветай заляцаўся таксама Джэймс Сцюарт, стайнік Альберта, пакуль не з’ехаў у Амерыку[18].

У лютым 1922 года Лізавета была сяброўкай нявесты на вяселлі сястры Альберта, прынцэсы Марыі, вікантэсы Ласелс[19]. У наступным месяцы Альберт ізноў прапанаваў ажаніцца і зноў атрымаў адмову[20]. Нарэшце, у студзені 1923 года Лізавета пагадзілася выйсці замуж, нягледзячы на асцярогі аб жыцці ў каралеўскай сям’і[21]. Яны ажаніліся 26 красавіка 1923 года ў Вэстмінстэрскім абацтве. Лізавета паклала букет да магілы Невядомага салдата па дарозе ў абацтва: гэты жэст паўтарала кожная нявеста з каралеўскай сям’і, хоць наступныя нявесты рабілі гэта на зваротным шляху ад алтара[22][23]. Пасля вяселля яна стала звацца Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Ёркская[24]; маладыя правялі мядовы месяц у Полсдэн-Лейсі, сядзібе ў графстве Сурэй, а затым адправіліся ў Шатландыю[25].

Герцагіня Ёркская

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля візіту ў Паўночную Ірландыю ў ліпні 1924 г. лейбарысцкі ўрад пагадзіўся, што Альберт і Лізавета могуць паехаць у тур па Усходняй Афрыцы са снежня 1924 па красавік 1925[26]. Хоць лейбарысцкі ўрад пацярпеў паражэнне ад кансерватараў на парламенцкіх выбарах у лістападзе[27] і генерал-губернатар Англа-Егіпецкага Судана сэр Лі Стэк быў забіты праз тры тыдні, тур працягнуўся: пара наведала Кенію, Уганду і Судан, але ў Егіпце ім пабываць не атрымалася з-за палітычных праблем[28].

Альберт быў заікай, што замінала яму выступаць перад аўдыторыяй. З кастрычніка 1925 года ён пачаў лячэнне, распрацаванае Лаянелам Логам.

У 1926 годзе ў пары з’явілася першае дзіця — прынцэса Лізавета («Лілібет»), якая пазней стане каралевай Лізаветай II. Іншая дачка, Маргарэт Роўз, нарадзілася праз чатыры гады.

Альберт і Лізавета адправіліся ў Аўстралію, каб адкрыць будынак Парламента ў Канберы ў 1927 годзе[29], затым наведалі Ямайку і Панамскі канал.

Адрачэнне Эдуарда VIII

[правіць | правіць зыходнік]

20 студзеня 1936 года, кароль Георг V памёр, і каралём стаў брат яе мужа Эдуард, прынц Уэльскі. Ён стаў настойваць на шлюбе з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан, аднак Англіканская царква, главой якой ён, быўшы каралём, з’яўляўся, забараняла жаніцца ці выходзіць замуж за разведзеных. Міністры лічылі, што народ ніколі не пагадзіцца бачыць Сімпсан каралевай і выказаліся супраць заключэння з ёю шлюбу. Эдуард вырашыў адрачыся ад прастола на карысць Альберта[30], які стаў каралём замест яго 11 снежня 1936 года, узяўшы імя Георга VI. Ён і Лізавета былі каранаваны, як Кароль і Каралева Вялікабрытаніі, Ірландыі і Брытанскіх дамініёнаў, Імператар і Імператрыца Індыі 12 мая 1937 года. Карона Лізаветы была зроблена з плаціны і ўтрымлівала дыямент Кахінур[31]. Эдуард і місіс Сімпсан ажаніліся. 8 сакавіка 1937 года кароль афіцыйна сваім патэнтам прысвоіў яму тытул Герцага Віндзарскага і вярнуў ордэн Падвязкі, «з тым толькі, каб жонка яго і патомства, калі такое будзе, не насілі імя і званне Каралеўскай Высокасці».

Каралеўскі тур

[правіць | правіць зыходнік]
Кароль Георг VI і каралева Лізавета на кірмашы свету ў 1939 годзе ў Нью-Ёрку

Улетку 1938 года дзяржаўны візіт у Францыю караля і каралевы быў адкладзены на тры тыдні з-за смерці маці каралевы, лэдзі Стратмар. Мэтай візіту было падтрымаць брытана-французскую салідарнасць перад агрэсіяй з боку нацысцкай Германіі[32]. Французская прэса высока ацаніла паводзіны і абаянне каралеўскай пары ў час паездкі[33].

У чэрвені 1939 года Лізавета і яе муж наведалі Паўночную Амерыку. Тур быў спланаваны для ўмацавання падтрымкі ў выпадку вайны і для пацвярджэння статусу Канады як дамініёна Злучанага Каралеўства[34][35][36][37]. Яны праехалі ўсю Канаду ад края да края, затым у ЗША наведалі прэзідэнта Рузвельта ў Белым доме[38][39][40][41]. У час адной з сустрэч каралеўскай пары з канадцамі ветэран англа-бурскай вайны спытаў Лізавету: «Вы шатландка ці англічанка?» Яна адказала: «Я канадка!»[42] Паездка ў Канаду і ЗША зрабіла каралеўскую пару вельмі папулярнай у Паўночнай Амерыцы[43]. Элеанора Рузвельт, першая лэдзі ЗША, гаварыла, што Лізавета была «зусім, як каралева, міласцівая… гаварыла правільныя і добрыя словы»[44].

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]
Элеанора Рузвельт (у цэнтры), Георг VI і Лізавета ў Лондане, 23 кастрычніка 1942
Партрэт Лізаветы сэра Джэральда Келі  (англ.).

У час Другой сусветнай вайны кароль і каралева сталі сімваламі барацьбы з нацызмам[45]. Лізавета публічна адмовілася пакінуць Лондан ці адправіць дзяцей у Канаду, сказаўшы: «Дзеці не паедуць без мяне. Я не пакіну караля. А кароль ніколі не пакіне краіны»[46].

Яна наведвала войскі, бальніцы, фабрыкі, тыя раёны краіны, якія падвергліся нямецкім бамбардзіроўкам. Яе візіты спачатку выклікалі варожасць, з натоўпу яе папракалі дарагімі ўборамі[47]. Каралева тлумачыла: калі падданыя прыходзяць да яе, то імкнуцца надзець свае лепшыя касцюмы, яна плаціць свайму народу тым жа. Норман Хартнел апранаў яе ў далікатныя колеры і ніколі — у чорны, з тым каб яна ўяўляла «Вясёлку надзеі»[48].

Калі пачалі бамбіць Букінгемскі палац, то кароль і каралева не пакінулі яго. На ноч яны перабіраліся ў Віндзарскі замак у 32 км да захаду ад цэнтральнага Лондана. У замку не было войскаў, большасць пакояў былі зачынены[49], шкло выбіта выбухамі[50].

З-за яе моцнага ўздзеяння на баявы дух брытанскай арміі Адольф Гітлер зваў Лізавету «самай небяспечнай жанчынай у Еўропе»[51], хоць да вайны яна і яе муж былі прыхільнікамі палітыкі супакаення.

Паваенныя гады

[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе на брытанскіх усеагульных выбарах Кансерватыўная партыя Чэрчыля пацярпела паражэнне ад Лейбарысцкай партыі Клемента Этлі. Лізавета рэдка выказвала свае палітычныя погляды[52], але ліст, які яна напісала ў 1947 годзе, апісвае Этлі як «чалавека з вялікімі надзеямі на сацыялістычны рай на зямлі»[53]. Пасля шасці гадоў знаходжання на пасадзе Прэм’ер-міністра Этлі быў пераможаны на выбарах 1951 года, і да ўлады зноў прыйшоў Чэрчыль.

У 1948 годзе каралеўскае турнэ па Аўстраліі і Новай Зеландыі было адкладзена з-за дрэннага здароўя караля, якому ў сакавіку 1949 года была праведзена аперацыя на правай назе[54]. Летам 1951 года каралева Лізавета і яе дочкі выконвалі грамадскія абавязацельствы замест караля[55]. У верасні яму быў пастаўлены дыягназ рак лёгкіх[56].

Каралева-маці

[правіць | правіць зыходнік]
Каралева-маці ў Дуўрскім замку, Алан Уорэн  (англ.).

6 лютага 1952 года кароль Георг VI сканаў у сне, пасля чаго Лізавета стала называцца Яе Вялікасць Каралева-маці Лізавета. Тытул быў прыняты для адрознення ад тытула яе старэйшай дачкі, каралевы Лізаветы II[57]. У народзе стала звацца проста Каралева-маці[58].

Была ў прыгнечаным настроі пасля смерці караля і пераехала ў Шатландыю, але пасля сустрэчы з Чэрчылем аднавіла свае каралеўскія абавязкі[59]. У ліпені 1953 года паехала ў свой першы замежны тур пасля пахаванняў; заклала першы камень у падмурак універсітэцкага каледжа Радэзіі і Ньясалендзе, цяперашняга ўніверсітэта ў Зімбабвэ[60].

Стаўшы ўдавой, каралева кіравала аднаўленнем замка Мей каля ўзбярэжжа Шатландыі, які яна кожны год выкарыстоўвала, каб «уцячы ад усяго»[61] на тры тыдні ў жніўні і ў кастрычніку[62].

Каралева да апошніх дзён любіла скачкі[63] і была пераможцам прыкладна ў 500 гонках. Як калекцыянер твораў мастацтва, набывала працы Клода Манэ, Аўгуста Джона і Петэра Карла Фабержэ[64].

У лютым 1964 года ёй выдалілі апендыкс, што прывяло да адтэрміноўкі запланаванага турнэ па Аўстраліі, Новай Зеландыі і Фіджы да 1966 года[65]. У снежні 1966 года ёй зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны тоўстай кішкі[66][67]. У 1984 годзе перанесла аперацыю па выдаленні пухліны грудзей[68].

У 1975 годзе наведала Іран па запрашэнні шаха Рэза Пехлеві. Брытанскі пасол Антоній Парсанс і яго жонка Шэйла адзначылі, наколькі іранцы былі збянтэжаны яе звычкамі гаварыць з усімі, незалежна ад статусу[69]. У перыяд паміж 1976 і 1984 гадамі яна штогод летам наведвала Францыю[70].

Да жаніцьбы яе ўнука Чарльза з лэдзі Дыянай Спенсер каралева Лізавета была самым папулярным членам каралеўскай сям’і[16]. Яе подпіс, капялюшы з сеткай і сукенкі з драпаванымі панэлямі сталі адметнай рысай асабістага стылю.

Стагадовая каралева

[правіць | правіць зыходнік]

У сваіх пазнейшых гадах, каралева-маці стала вядомая за сваё даўгалецце. Яе 90-годдзе святкавалі парадам 27 чэрвеня; удзельнічала каля 300 арганізацый, заступнікам якіх яна была[71]. У 1995 годзе яна прысутнічала на памятных мерапрыемствах па выпадку заканчэння вайны пяцьдзясят гадоў назад. Каралева-маці перанесла дзве аперацыі: адна з прычыны катаракты левага вока, іншая — імплантацыя тазасцегнавога сустава[72]. У 1998 годзе яе левае сцягно было заменена пасля таго, як яна паслізнулася і звалілася ў час візіту ў стайні Сандрынгема[73]. Яе 100-гадовы юбілей быў пышна адзначаны: адбыўся парад, яе выява з’явілася на манеце ў 20 фунтаў стэрлінгаў[74], яна прысутнічала на абедзе ў Гілдхоле c Джорджам Керы, архібіскупам Кентэрберыйскім[75].

У лістападзе 2000 года каралева-маці зламала ключыцу пры падзенні[76], у снежні 2001 года — зламала таз, але нягледзячы на гэта, яна стаяла на гімне ў час памінальнай службы па мужу 6 лютага наступнага года[77]. Праз тры дні яе другая дачка прынцэса Маргарэт памерла. 13 лютага 2002 года каралева-маці звалілася і зламала руку[78], аднак паехала на пахаванне Маргарэт у капліцу Св. Георгія[79].

Пахаванні Каралевы-маці.

30 сакавіка 2002 года ў 15:15 каралева-маці сканала ў сне ў Роял-Лодж на руках у дачкі, каралевы Лізаветы II. Яна пакутавала ад прастуды апошнія чатыры месяца свайго жыцця[78]. На момант сваёй смерці яна была самым даўгавечным членам каралеўскай сям’і ў гісторыі Вялікабрытаніі.

Гэты рэкорд быў пабіты 24 ліпеня 2003, калі прынцэса Аліса, герцагіня Глостэрская перасягнула мяжу ў 102 гады. Яна памерла ва ўзросце 102 гадоў 29 кастрычніка 2004 года.

Больш за 200 тыс. чалавек на працягу трох дзён праходзілі міма, калі яна ляжала ў труне ў Вэстмінстэрскай зале Вэстмінстэрскага палаца. Кавалерысты стаялі на варце па чатырох вуглах катафалка.

У дзень пахаванняў каралевы-маці, 9 красавіка, генерал-губернатар Канады выпусціў пракламацыю аб тым, каб усе канадцы ўспомнілі каралеву-маці[80]. У Аўстраліі генерал-губернатар чытаў памінальную службу, якая адбылася ў саборы Святога Андрэя, у Сіднеі[81]. У Лондане больш мільёна людзей запоўнілі плошчу каля Вэстмінстэрскага абацтва.

Яе цела ляжала зараз разам з мужам і дачкой у капліцы Св. Георгія ў Віндзарскім замку[82]. Па яе просьбе, пасля яе пахавання вянок, які ляжаў на вечку труны, быў аднесены на магілу Невядомага салдата ў Вэстмінстэрскім абацтве, — жэст, які нагадваў ёй дзень вяселля[83].

Грамадскае ўспрыманне

[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што каралева-маці лічылася адным з самых папулярных членаў каралеўскай сям’і, якія дапамаглі стабілізаваць папулярнасць манархіі ў цэлым[84][85], Лізавета падвяргалася крытыцы на працягу свайго жыцця.

Некаторыя сцвярджалі, што Лізавета выкарыстоўвала расісцкія абразы для чорных людзей[86]. Вудра Уаят, наадварот, запісаў у сваім дзённіку, што, калі ён выказаў меркаванне, што чорныя не маюць нічога агульнага з «намі», яна сказала яму: «Я вельмі зацікаўлена ў садружнасці, яны ўсе, як мы»[87]. Аднак яна не давярала немцам і сказала Вудра Уаяту: «Ніколі не давярайце ім, ніколі не давяраць ім»[88].

У 1987 годзе яна была падвергнута крытыцы, калі высветлілася, што двое з яе пляменніц, Кэтрын і Нерыса Боўз-Лаян, патрапілі ў псіхіятрычную бальніцу.

Бронзавая статуя Каралевы Лізаветы ў Лондане.

Сэр Х’ю Касан сказаў, што яна была як «хваля, якая разбівае скалы, яна прыгожая і чароўная, яна трывалая і жывучая. Яна фізічна моцная, адважная, з пачуццём доўгу»[89]. Яна была добра вядомая сваёй сухой вастрынёй. Дазнаўшыся, што Эдвіна Маўнтбетэн была пахавана каля мора, яна сказала: «Дарагая Эдвіна, яна заўсёды любіла рабіць усплёск» (англ.: Dear Edwina, she always liked to make a splash)[заўв 1][90].

Яе звычкі часта парадзіраваў у сатырычнай тэлевізійнай праграме 1980-х гадоў Спітынг Імедж. У фільмах яе ігралі такія актрысы, як Джульета Обры, Сільвія Сімс, Хелена Бонэм Картэр (фільм The King's Speech, які быў намінаваны на прэмію Оскар за лепшую жаночую ролю другога плана і выйграў прэмію BAFTA за лепшую жаночую ролю другога плана за стварэнне яе вобраза, як каралевы-маці). У Таронта ўстаноўлены бюсты Лізаветы і Георга.

Каралева-маці пакінула сваёй дачцэ сядзібу. Яе маёмасць была ацэнена ў 70 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, уключаючы карціны, яйкі Фабержэ, ювелірныя вырабы і коней. За восем гадоў да сваёй смерці яна, як паведамляецца, падзяліла грошы паміж сваімі праўнукамі. Самыя важныя творы мастацтва каралевы-маці былі перададзены Каралеўскай калекцыі каралевы[91].

Галовы караля і каралевы ў Таронта.

Статуя каралевы Лізаветы, скульптара працы Філіпа Джэксана на Мемарыяле Георга VI, у Лондане, была адкрыта 24 лютага 2009 года[92]. Лайнер «RMS каралева Лізавета» быў названы ў гонар Лізаветы. Яна запусціла карабель 27 верасня 1938 года ў Шатландыі. Лізавета паспела разбіць бутэльку віна аб нос карабля[93].

У сакавіку 2011 былі знойдзены музычныя запісы каралевы ў замку Мей[94]. Яна любіла слухаць шатландскія барабаны, мюзіклы, Тоні Хэнкока, Ноэля Коварда.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • 6 студзеня 2000 года каралеве-маці было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Валгаграда» з фармулёўкай «за асаблівыя заслугі ў арганізацыі дапамогі Сталінграду жыхароў Вялікабрытаніі ў перыяд Другой сусветнай вайны і развіцці дружалюбных сувязей з Расіяй».[95] На сённяшні дзень гэта адзіны выпадак прысваення гэтага звання іншаземцу.
  • 4 жніўня 1900 — 16 лютага 1904: Высокашаноўная Лізавета Боўз-Лаян
  • 16 лютага 1904 — 26 красавіка 1923: Лэдзі Лізавета Боўз-Лаян
  • 26 красавіка 1923 — 11 снежня 1936: Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Ёркская
  • 11 снежня 1936 — 6 лютага 1952: Яе Вялікасць Каралева
    • 11 снежня 1936 — 14 жніўня 1947 : Яе Імператарская Вялікасць Імператрыца Індыі
  • 6 лютага 1952 — 30 сакавіка 2002: Яе Вялікасць Каралева-маці Лізавета
  1. У англійскай мове выраз «to make a splash» азначае «рабіць фурор», «выклікаць сенсацыю» і даслоўна перакладаецца як «рабіць усплёск».
  1. а б в г д е Elizabeth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Lady Elizabeth Angela Marguerite Bowes-Lyon // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.historyorb.com/people/queen-elizabeth-the-queen-mother
  4. http://geneall.net/en/name/6614/elizabeth-queen-of-the-united-kingdom/
  5. http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/1904499.stm
  6. https://web.archive.org/web/20080210110244/http://www.stgeorges-windsor.org/history/hist_burials_date.asp
  7. а б в г Kindred Britain
  8. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  9. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 110.
  10. Дадатак №55932, стар. 8617(англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 55932. — № 55932. — С. 8617. Дадатак №56653, стар. 1(англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 56653. — № 56653. — С. 1. №56969, стар. 7439(англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 56969. — № 56969. — С. 7439.
  11. Roberts, pp. 58-59
  12. Weir, Alison (1996), Britain's Royal Families: The Complete Genealogy, Revised edition, London: Pimlico, p. 330, ISBN 0-7126-7448-9
  13. Yvonne’s Royalty Home Page— Royal Christenings Архівавана 6 жніўня 2011.
  14. Vickers, p. 8
  15. Shawcross, p. 85
  16. а б Ezard, John (1 April 2002), "A life of legend, duty and devotion", The Guardian, p. 18
  17. Airlie, Mabell (1962), Thatched with Gold, London: Hutchinson, p. 167
  18. Shawcross, pp. 133—135
  19. Shawcross, pp. 135—136
  20. Shawcross, p. 136
  21. Longford, p. 23
  22. Shawcross, p. 177
  23. Vickers, p. 64
  24. Shawcross, p. 168
  25. Letter from Albert to Queen Mary, 25 May 1923, quoted in Shawcross, p. 185
  26. Shawcross, pp. 218—219
  27. Letter from Elizabeth to Lady Strathmore, 1 November 1924, quoted in Shawcross, p. 217
  28. Shawcross, pp. 221—240
  29. Queen Elizabeth The Queen Mother > Royal tours, Official web site of the British monarchy, Праверана 1 May 2009
  30. The Duke of Windsor (1951). A King’s Story. London: Cassell and Co., p. 387
  31. Shawcross, p. 397
  32. Shawcross, p. 430
  33. Shawcross, pp. 434—436
  34. Galbraith, William (1989), "Fiftieth Anniversary of the 1939 Royal Visit" (PDF), Canadian Parliamentary Review, 12 (3), Ottawa: Commonwealth Parliamentary Association: 7–8, Праверана 14 December 2009
  35. Bousfield, Arthur (1989), Royal Spring: The Royal Tour of 1939 and the Queen Mother in Canada, Toronto: Dundurn Press, pp. 65–66, ISBN 1-55002-065-X {{citation}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  36. Lanctot, Gustave (1964), Royal Tour of King George VI and Queen Elizabeth in Canada and the United States of America 1939, Toronto: E. P. Taylor Foundation
  37. Library and Archives Canada, The Royal Tour of 1939, Queen's Printer for Canada, Праверана 12 December 2009
  38. Bell, Peter (October 2002), "The Foreign Office and the 1939 Royal Visit to America: Courting the USA in an Era of Isolationism", Journal of Contemporary History, 37 (4): 599–616, doi:10.1177/00220094020370040601, JSTOR 3180762
  39. Rhodes, Benjamin D. (2001), United States foreign policy in the interwar period, 1918–1941, Greenwood, p. 153, ISBN 0-275-94825-0
  40. Reynolds, David (August 1983), "FDR's Foreign Policy and the British Royal Visit to the U.S.A., 1939", Historian, 45 (4): 461–472, doi:10.1111/j.1540-6563.1983.tb01576.x
  41. Rhodes, Benjamin D. (April 1978), "The British Royal Visit of 1939 and the "Psychological Approach" to the United States", Diplomatic History, 2 (2): 197–211, doi:10.1111/j.1467-7709.1978.tb00431.x
  42. Speech delivered by Her Majesty the Queen at the Fairmont Hotel, Vancouver, Monday, 7 October 2002 as reported in e.g. Joyce, Greg (8 October 2002) «Queen plays tribute to Canada, thanks citizens for their support», The Canadian Press
  43. Shawcross, pp. 457—461; Vickers, p. 187
  44. Shawcross, p. 479
  45. Shawcross, p. 515
  46. Queen Elizabeth The Queen Mother > Activities as Queen, Official web site of the British monarchy, Праверана 1 May 2009
  47. Moore, Lucy (31 March 2002), "A wicked twinkle and a streak of steel", The Guardian, Праверана 1 May 2009
  48. Hartnell, Norman (1955), Silver and Gold, Evans Bros., pp. 101—102, quoted in Shawcross, p. 526 and Vickers, p. 219
  49. Vickers, p. 229
  50. Bradford, p. 321; Shawcross, p. 516
  51. Langworth, Richard M. (Spring 2002), HM Queen Elizabeth The Queen Mother 1900–2002, The Churchill Centre, Праверана 1 May 2010
  52. Shawcross, p. 412
  53. Pierce, Andrew (13 May 2006), "What Queen Mother really thought of Attlee's socialist 'heaven on earth'", The Times, London, Архівавана з арыгінала 5 жніўня 2011, Праверана 1 May 2009
  54. Shawcross, pp. 637—640
  55. Shawcross, pp. 645—646
  56. Shawcross, p. 647
  57. McCluskey, Peter, Elizabeth: The Queen Mother, CBC News, Архівавана з арыгінала 9 красавіка 2002, Праверана 1 May 2009
  58. ELIZABETH, QUEEN CONSORT, 1900—2002: A Mum for All Seasons: — TIME Архівавана 24 жніўня 2013.
  59. Hogg and Mortimer, p. 161
  60. Shawcross, pp. 686—688; Vickers, p. 324
  61. Vickers, p. 314
  62. The Queen Elizabeth Castle Of Mey Trust, Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2008, Праверана 1 May 2009
  63. Shawcross, pp. 703—704
  64. Queen Elizabeth The Queen Mother, The Royal Collection, Архівавана з арыгінала 21 верасня 2012, Праверана 31 October 2009
  65. Shawcross, p. 806
  66. Queen Mother 'had colon cancer', BBC, 17 September 2009, Праверана 22 September 2009
  67. Shawcross, p. 817
  68. Shawcross, p. 875
  69. Shawcross, pp. 822—823
  70. Shawcross, pp. 827—831
  71. Shawcross, pp. 732, 882
  72. Shawcross, pp. 903—904
  73. Shawcross, p. 912
  74. Commemorative Bank Note for 100th Birthday of Queen Elizabeth the Queen Mother, Rampant Scotland, Праверана 1 May 2009
  75. Vickers, p. 490
  76. Shawcross, p. 925
  77. Vickers, p. 495
  78. а б Queen Mother hurt in minor fall, BBC, 13 February 2002, Праверана 1 May 2009
  79. Shawcross, p. 930; Vickers, pp. 497—498
  80. Government of Canada Publications. Publication Information > Proclamation Requesting that the People of Canada Set Aside April 9, 2002, as the Day on Which They Honour the Memory of Our Dearly Beloved Mother, Her Late Majesty Queen Elizabeth the Queen Mother, Who Passed Away on March 30, 2002. Queen's Printer for Canada. Праверана 4 October 2010.
  81. Memorial Service for HM Queen Elizabeth, The Queen Mother, Sydney Anglicans, 9 April 2002, Праверана 2 March 2011
  82. Queues at Queen Mother vault, CNN, 10 April 2002, Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016, Праверана 1 May 2009
  83. Mourners visit Queen Mother's vault, BBC, 10 April 2002, Праверана 1 May 2009
  84. Goldman, Lawrence (May 2006) «Elizabeth (1900—2002)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, doi:10.1093/ref:odnb/76927, retrieved 1 May 2009 (Subscription required)
  85. Shawcross, p. 942
  86. Kelley, Kitty (1977), The Royals, New York: Time Warner
  87. Wyatt, Woodrow (1999), The Journals of Woodrow Wyatt: Volume II, London: Macmillan, p. 547, ISBN 0-333-77405-1 {{citation}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  88. Wyatt, Volume II p. 608
  89. Hogg and Mortimer, p. 122
  90. "Queen of Quips", The Straits Times (Singapore), 7 August 2000
  91. Queen Inherits Queen Mother's Estate, BBC News, 17 May 2002, Праверана 1 May 2009
  92. Queen Mother statue is unveiled, BBC, 24 February 2009, Праверана 1 May 2009
  93. Hutchings, David F. (2003) Pride of the North Atlantic. A Maritime Trilogy, Waterfront.
  94. The Queen Mother’s regal taste in music at telegraph.co.uk
  95. Ганаровыя грамадзяне Валгаграда