Васіль Васільевіч Дакучаеў

Васіль Васільевіч Дакучаеў
руск.: Васи́лий Васи́льевич Докуча́ев
Дата нараджэння 17 лютага (1 сакавіка) 1846
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка (8 лістапада) 1903 (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, глебазнавец, географ, геолаг
Навуковая сфера Глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Адукацыя Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Платон Аляксандравіч Пузырэўскі[d] і Аляксандр Аляксандравіч Інастранцаў[d]
Вядомыя вучні У. І. Вернадскі, Г. М. Высоцкі, К. Д. Глінка, А. М. Красноў, П. В. Атоцкі, М. М. Сібірцаў, П. А. Саломін, Г. І. Танфільеў
Вядомы як Заснавальнік сучаснага генетычнага глебазнаўства
Прэміі
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені Knight of the Order of Agricultural Merit
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Васільевіч Дакучаеў (1 сакавіка 1846 — 8 лістапада 1903) — вядомы геолаг і глебазнавец, заснавальнік рускай школы глебазнаўства і геаграфіі глебаў.

Стварыў вучэнне пра глебу як аб адмысловым прыродным целе, адкрыў асноўныя заканамернасці генезіса і геаграфічнага размяшчэння глебаў. Дзякуючы доктарскай дысертацыі і манаграфіі В. В. Дакучаева «Русский чернозём»[4] глебы сталі самастойным аб'ектам даследавання, а абарона дысертацыі (23 снежня 1883 года[5]) стала датай нараджэння новай навуковай дысцыпліны (самастойнай навукі) — глебазнаўства[6].

Васіль Васільевіч нарадзіўся 17 лютага (1 сакавіка) 1846 года ў вёсцы Мілюкова Смаленскай губерні (цяпер Навадугінскі раён Смаленскай вобласці) у сям'і святара, у яго было двое старэйшых братоў і чатыры сястры. Навучаўся ў духоўным вучылішчы горада Вязьмы, затым — у Смаленскай духоўнай семінарыі. Семінарыя, якая бясплатна давала сярэднюю адукацыю пераважна дзецям святароў, была месцам, дзе панавалі суровыя звычаі і жорсткія для вучняў традыцыі (апісаны, напрыклад, у «Нарысах бурсы» М. Г. Памялоўскім), якія падтрымліваліся як педагогамі, так і самімі навучэнцамі. Па нефармальнаму падзелу вучняў, Дакучаеў быў «Башка» — першы ў навучанні і апошні ў паводзінах.

У 1867 годзе, скончыўшы семінарыю, Дакучаеў як лепшы выхаванец быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Там ён правучыўся толькі тры тыдні і паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. З прафесараў на Дакучаева найбольшы ўплыў аказалі Д. І. Мендзялееў, А. А. Інастранцаў, А. М. Бекетаў, А. В. Саветаў, з якімі ён падтрымліваў адносіны і пасля заканчэння навучання ў 1871 годзе. Кандыдацкая (дыпломная) работа Дакучаева была прысвечана геалагічнаму апісанню берагоў ракі Касні ў Смаленскай губерні.

Геолага-геамарфалагічныя даследаванні

[правіць | правіць зыходнік]
Васіль Дакучаеў

Скончыўшы ўніверсітэт, Дакучаў быў пакінуты на факультэце геалогіі ў якасці кансерватара (захавальніка) мінералагічнай калекцыі і займаў гэтую пасаду з 1872 па 1878 год. Затым ён быў абраны дацэнтам і прафесарам (1883) мінералогіі. Там яго вучнем быў П. А. Саломін. На працягу шматлікіх гадоў Дакучаеў выкладаў мінералогію ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў.

Навуковая дзейнасць Дакучаева ў перыяд да 1878 года прысвечана, галоўным чынам, даследаванню найноўшых чацвярцічных утварэнняў (наносаў) і глебаў Еўрапейскай Расіі. З 1871 па 1877 гады ім быў здзейснены шэраг экспедыцый па паўночнай і цэнтральнай Расіі і паўднёвай частцы Фінляндыі, з мэтай вывучэння геалагічнай будовы, спосабу і часу ўтварэння рачных далін і геалагічнай дзейнасці рэк. У 1878 годзе ён абараніў магістрскую дысертацыю «Спосабы паходжання рачных далінаў Еўрапейскай Расіі», у якой выклаў арыгінальную тэорыю стварэння рачных далін шляхам паступовага развіцця працэсаў лінейнай эрозіі.

Ужо ў гэты час у вобласць навуковых інтарэсаў Дакучаева трапляюць глебы. У 1874 годзе ён робіць даклад аб падзолістых глебах Смаленскай губерні на пасяджэнні Санкт-Пецярбургскага таварыства прыродазнаўцаў. У 1875 у Дакучаеў быў запрошаны В. І. Часлаўскім да складання глебавай мапы Еўрапейскай Расіі. У 1878 Часлаўскі памёр і тлумачальную запіску да мапы ў 1879 складае ўжо Дакучаеў. У тым жа годзе ён выступае з ідэяй стварэння глебавага музея з лабараторыяй пры ім.

Стварэнне генетычнага глебазнаўства

[правіць | правіць зыходнік]

У Імператарскім вольным эканамічным таварыстве (ВЭТ) ужо з 1840-х гадоў ставілася пытанне пра вывучэнне чарназёмаў, але толькі пасля рэформаў Аляксандра II, пачатка развіцця ў Расіі капіталізма і з'яўлення першых прыкметаў знясілення стэпавых глебаў (засухі 1873 і 1875 гадоў), у гэтай галіне былі зроблены першыя крокі. У 1876 годзе А. В. Саветаў і М. М. Багданаў пераконваюць ВЭТ у неабходнасці глыбокага вывучэння чарназёмаў. Саветаў далучае да працы Дакучаева. У 1877 годзе Дакучаеў выступае перад ВЭТ з дакладам «Вынікі пра рускі чарназём», дзе крытычна аналізуе адрывістыя звесткі пра чарназёмы, апублікаваныя да гэтага часу, тэорыі яго паходжання (марскую, балотную, раслінна-наземную), пасля чаго прапануе план будучых спецыяльных даследаванняў. Іншая праграма была прадстаўлена П. А. Костычавым, ВЭТ, аднак, аддалі перавагу Дакучаеву і даручылі яму кіраўніцтва «чарназёмнай камісіяй».

За час з 1877 па 1881 гады Дакучаеў зрабіў шэраг паездак па чарназёмнай зоне, агульная даўжыня маршруту экспедыцый склала больш за 10 тыс. км. Акрамя апісання геалагічных агаленняў і глебавых разрэзаў, праводзіўся лабараторны аналіз узораў, у якім прымалі ўдзел К. Шміт, П. А. Костычаў, студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта: М. М. Сібірцаў, П. А. Земятчэнскі, А. Р. Ферхмін і інш.

У 1883 годзе выйшла сачыненне Дакучаева «Рускі чарназём», у якім дэталёва разгледжаны: вобласць распаўсюду, спосаб паходжання, хімічны склад чарназёму, прынцыпы класіфікацыі і метады даследавання гэтай глебы. У ім было прапанавана вызначэнне глебы як асаблівага прыроднага мінеральна-арганічнага стварэння, а не любых павярхоўных наносаў (канцэпцыя аграгеалогіі) або ворных слаёў (аграномія). Тыя ці іншыя глебы з'яўляюцца вынікам сукупнага дзеяння наступных агентаў: жывога свету, матчынай пароды, клімату, рэльефу і часу. Для класіфікацыі глебаў, роўна як для іх рацыянальнага выкарыстання, неабходна зыходзіць з яе паходжання (генезісу), а не петраграфічнага, хімічнага або грануламетрычнага складу. У сваёй кнізе Дакучаеў звяртаецца і да чыннікаў росту частоты і шкоды ад засухаў, называючы сярод іх адсутнасць належных спосабаў апрацоўкі глебы, севазваротаў, мераў па захаванню вільгаці, распыленні крупчастай структуры чарназёмаў, пагаршэнні воднага і паветранага рэжымаў, эрозіі.

За гэтую працу Дакучаеў удастоены Санкт-Пецярбургскім ўніверсітэтам ступені доктара, ад Вольнага эканамічнага таварыства атрымаў асаблівую падзяку, а ад Акадэміі навук — поўную Макар'еўскую прэмію (1885). «Рускі чарназём» падвергся крытыцы з боку П. А. Костычава: ён лічыў занадта нязначным лік узораў, якія былі прааналізаваны для доказу залежнасці уласцівасцяў чарназёму ад кліматычных фактараў.

Ніжагародская і Палтаўская экспедыцыі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе Дакучаеў прыняў прапанову ніжагародскага губернскага земства вырабіць, з мэтай больш правільнай расцэнкі зямель, поўнае даследаванне губерні ў геалагічным, глебавым і наогул натуральна-гістарычным адносінах з дапамогай падрыхтаваных ім супрацоўнікаў-спецыялістаў па глебазнаўству. Гэтая праца была скончаная пад кіраўніцтвам Дакучаева за 6 год, яе вынікам з’явіліся 14 выпускаў «Матэрыялаў па ацэнцы зямель Ніжагародскай губерні» (па адным на кожны павет губерні), з глебавай і геалагічнай мапай. Да працаў былі прыцягнуты вучні Дакучаева М. М. Сібірцаў, П. А. Земятчэнскі, А. Р. Ферхман, А. М. Красноў, У. П. Амаліцкі, Ф. Ю. Левінсан-Лесінг, П. Ф. Баракаў і інш.

У гэтай экспедыцыі была створана і адпрацаваная методыка складання глебавых мапаў, распрацавана генетычная класіфікацыя глебаў з чатырма буйнымі класамі сухапутна-раслінных, сухапутна-багністых, балотных і пойменных глебаў, удасканалены метад банітавання, праверана і пашырана на паўночныя глебы сама канцэпцыя генетычнага глебазнаўства.

Па запрашэнні губернскага земства, Дакучаеў даследаваў у 18881894 гадах Палтаўскую губерню, выдаўшы вынікі працаў у 16 тамах. У Палтаўскай экспедыцыі прымалі ўдзел таксама новыя вучні Дакучаева: У. І. Вернадскі, Г. М. Высоцкі, К. Д. Глінка, П. В. Атоцкі, Г. Н. Адамаў, Г. І. Танфільеў і інш. У гэты час былі ўпершыню вылучаны і апісаны шэрыя лясныя глебы, пачата даследаванне Саланцовых глебаў.

Як у Ніжнім Ноўгарадзе, так і ў Палтаве, Дакучаевым былі створаны прыроднагістарычныя музеі з глебавымі аддзеламі. Пры жыцці Дакучаева яго вучні правялі падобныя ацэначныя работы ў 11 губернях.

«Адмысловая экспедыцыя»

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас ацэначных экспедыцый Дакучаеў не перастае шукаць чыннікі дэградацыі чарназёмаў і шляхі выхаду з сітуацыі, якая склалася. У 1888 годзе ён знаёміцца з А. А. Ізмаільскім, спецыялістам па водным рэжыму глебаў і стэпаваму земляробству. Праз год пасля маштабнай засухі 1891 года Дакучаеў выдае кнігу «Нашы стэпы раней і цяпер», дзе прапануе план аховы чарназёмаў, які ўключае ў сябе рэгуляванне яраў і бэлек, меры па абароне глеб ад змывання, стварэнне лесапалосаў, штучнае абрашэнне, падтрыманне пэўных суадносін паміж раллёй, лугам і лесам.

У 18921896 гадах Дакучаещ дамогся арганізацыі «Асобнай экспедыцыі па выпрабаванню і ўліку розных спосабаў і прыёмаў лясной і воднай гаспадаркі ў стэпах Расіі» ляснога дэпартамента для эксперыментальнай праверкі эфектыўнасці яго праграмы. Разам з ім у работах удзельнічалі М. М. Сібірцаў, П. А. Земятчэнскі, Г. М. Высоцкі, Г. І. Танфільеў, К. Д. Глінка, П. В. Атоцкі, Г. Н. Адамаў. Адпрацоўка метадаў абароны глебаў праводзілася на трох участках:

Быў дасягнуты значны эфект, аднак ўкладанні год ад года скарачаліся і ў 1897 годзе работы зусім спыніліся.

Арганізатарскія дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Па ініцыятыве і пры бліжэйшым садзейнічанні Дакучаева ў 1888 годзе была заснавана глебавая камісія пры Вольным эканамічным таварыстве, у якой ён быў старшынёй, якая стала першай арганізацыяй глебазнаўцаў. У 1889 годзе была створана камісія пад старшынствам Дакучаева для ўсебаковага навуковага даследавання Санкт-Пецярбурга і яго ваколіц. У 18891890 гадах Дакучаеў быў сакратаром аргкамітэта VIII з'езду прыродазнаўцаў і ўрачоў у Санкт-Пецярбургу. У 1895 годзе Дакучаеў арганізаваў Бюро па глебазнаўству пры Навуковым камітэце Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцей, атрымана згода на падрыхтоўку новай глебавай карты (скончана ў 1900 годзе М. М. Сібірцавым, А. Р. Ферхманам і Г. І. Танфільевым).

У 18921896 гадах Дакучаеў часова выконваў абавязкі дырэктара Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства і кіраваў пераўтварэннем яго ў вышэйшую сельскагаспадарчую і лясную навучальную ўстанову. У 1894 годзе ён дамогся арганізацыі там першай кафедры генетычнага глебазнаўства, загадчыкам якой стаў М. М. Сібірцаў.

Апошнія гады жыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1895 года Дакучаеў захворвае цяжкой формай нервовага расстройства. Увосень і ўзімку 18961897 адбываецца другі прыступ хваробы, два тыдні ён праводзіць у трызненні, летам 1897 года яго мучаць галаўныя болі, паслабленне пачуццяў і памяці. У лютым таго ж года ад раку памірае жонка Дакучаева Ганна Ягораўна. Толькі восенню 1897 Дакучаеў змог вярнуцца да працы.

Наступныя 3,5 гады яго жыцця становяцца надзвычай плённымі. Каля чвэрці ўсіх публікацый Дакучаева прыходзіцца на іх. У гэты час Дакучаеў праводзіць экспедыцыі на Каўказ, у Бесарабію і Сярэднюю Азію. У 1899 годзе ён публікуе артыкул «Аб занальнасці ў мінеральным царстве» і брашуру «Да вучэння аб зонах прыроды», у якіх, грунтуючыся на ўсталяванай залежнасці глебаў ад фактараў іх фарміравання, распаўсюджвае закон занальнасці, адкрыты для жывёльнага і расліннага свету яшчэ А. фон Гумбальтам, на глебы і наогул «усё чацвярцічныя стварэнні». Ім была таксама задумана кніга «Аб суадносінах паміж жывой і мёртвай прыродай», для якой ён паспеў напісаць толькі главу «Месца і роля сучаснага глебазнаўства ў навуцы і жыцці».

У 1900 годзе Дакучаева наганяе трэці прыступ хваробы. Увосень ён практычна спыняе ўсякую сувязь з навакольным светам, у сакавіку 1901 піша апошні ліст свайму вучню В. І. Вернадскаму.26 кастрычніка (8 лістапада) 1903 года Дакучаеў памёр. Пахаванне адбылося [29 кастрычніка] (11 лістапада), на іх прысутнічалі А. П. Карпінскі, Д. І. Мендзялееў, А. А. Інастранцаў, шматлікія сябры і вучні Дакучаева, студэнты, дэлегаты ад шматлікіх навучальных установаў. Памяці Дакучаева было прысвечана больш за 100 публікацый у прэсе 19031904 гадоў.

Распаўсюджванне ідэй Дакучаева

[правіць | правіць зыходнік]

Дакучаеў выхаваў мноства вучняў, якія сталі пасля вядомымі даследчыкамі, стварыў школу глебазнаўцаў. Яго ідэі сталі распаўсюджвацца па-за межамі Расіі. Гэтаму, у ліку іншага, спрыяў ўдзел Дакучаева і яго вучняў у працы Сусветных выставаў 1889 (Парыж), 1893 (Чыкага), 1900 (Парыж) гадоў, на якіх выстаўляліся калекцыі глебаў з суправаджальным матэрыялам. На выставе ў Чыкага прадаваўся ангельскі пераклад кнігі «Нашы стэпы раней і цяпер», глебавая экспазіцыя прыцягнула ўвагу М. Уітней, на парыжскай выставе 1900 года рускі аддзел глебазнаўства за дасягненні Дакучаеўскай школы (у прыватнасці, глебавыя мапы і калекцыі) атрымаў гран-пры.

У 1886 годзе Э. Брюкнер у артыкуле пра чарназём аналізаваў канцэпцыю Дакучаева і назваў яе «новым словам у навуцы». Погляды Дакучаева на мяжы стагоддзяў прыняў Э. Раман, аднак цалкам ад аграгеалагічных поглядаў не адышоў. Найбольш актыўны распаўсюд генетычнага глебазнаўства пачаўся пасля аграгеалагічных канферэнцый 1909 (Будапешт) і 1910 (Стакгольм) гадоў, аграпедалагічнай канферэнцыі 1922 года ў Празе і, у асаблівасці, міжнародных кангрэсаў глебазнаўцаў у Вашынгтоне (1927) і Ленінградзе (1930). У Расіі некаторае паслабленне пазіцый Дакучаеўскай школы намецілася ў 1910-я гады (працы Б. Б. Палынова), але пасля інтэнсіўных дыскусій сярод глебазнаўцаў Дакучаеўскія погляды узялі верх.

Паштовая марка СССР, 1949
Паштовая марка СССР, 1949

'Інстытуты'

'Музей'

'Населеныя пункты'

'Вуліцы'

'Узнагароды'

  • У сакавіку 1946 года ў сувязі са 100-годдзем з дня нараджэння заснаваны залаты медаль і прэмія імя В. В. Докучаева, якія прысуджаліся Прэзідыумам АН СССР за выдатныя навуковыя працы ў галіне глебазнаўства.

'Філатэлія'

  • У 1949 годзе былі выпушчаныя паштовыя маркі СССР, прысвечаныя Дакучаеву.

Надрукаваныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Докучаев В. В. Теория Дарвина пред судом св. писания, как самого древнего исторического ботанико-зоологического памятника. — [СПб.]: Типография духовного журнала «Странник», 1869.
  • Докучаев В. В. Овраги и их значение, 1876.
  • Докучаев В. В. Итоги о русском чернозёме, 1877.
  • Докучаев В. В. Предварительный отчёт по исследованию юго-западной части чернозёмной полосы России, 1878.
  • Докучаев В. В. Предварительный отчёт по исследованию юго-восточной части чернозёмной полосы России, 1879.
  • Докучаев В. В. Картография русских почв. Объяснительный текст к почвенной карте Европейской России. — СПб.: Типография Киршбаума, 1879.
  • Докучаев В. В. По вопросу о сибирском чернозёме, 1882.
  • Докучаев В. В. Схематическая почвенная карта чернозёмной полосы Европейской России. — СПб.: Типография товарищества «Обществ. Польза», 1882.
  • Докучаев В. В. Материалы по оценке земель Нижегородской губернии (вып. I—XIV, 1882—86. Докучаеву принадлежат 1 выпуск и некоторые главы XIII, XIV и редакция всего труда)
  • Докучаев В. В. Русский чернозём. Отчёт Императорскому Вольному экономическому обществу. — СПб.: Императорское Вольное экономическое общество, 1883.
  • Докучаев В. В. О происхождении русского чернозёма, 1884.
  • Докучаев В. В. О так называемом юрьевском чернозёме, 1884—85 (2 статьи).
  • Докучаев В. В. К вопросу о русском чернозёме, 1885.
  • Докучаев В. В. О пользе изучения местной номенклатуры русских почв, 1886.
  • Докучаев В. В. Объяснения к почвенной карте Нижегородской губернии, 1887.
  • Докучаев В. В. О нормальной оценке почв Европейской России, 1887.
  • Докучаев В. В. Методы исследования вопроса: были ли леса в южной степной России? 1888.
  • Докучаев В. В. Материалы по оценке земель Полтавской губернии" (выпуски 1—13, 1889—1892).
  • Докучаев В. В. К вопросу о соотношениях между возрастом и высотой местности, с одной стороны, характером и распределением чернозёмов, лесных земель и солонцов, с другой. 1891.
  • Докучаев В. В. Наши степи прежде и теперь. — СПб.: Типография Е. Евдокимова, 1892.
  • Докучаев В. В. О происхождении русского лёсса, 1892.
  • Докучаев В. В. К учению о зонах природы. Горизонтальные и вертикальные почвенные зоны. — СПб.: Тип. Санкт-Петербургского градоначальства, 1899.
  • Докучаев В. В. О зональности в минеральном царстве (предварительное сообщение) // Записки Императорского Санкт-Петербургского минералогического общества. 1899. Ч. 37, вып. 1. С. 145—158.
  • Докучаев В. В. Учение о зонах природы. — М.: Географгиз, 1948. Архівавана 2 жніўня 2012.
  • Докучаев В. В. Сочинения. М.; Л.: Издательство Академии наук СССР. — Т. 1: Работы в области геологии. — 1940.; Т. 2: Статьи и доклады по изучению чернозёма. Картография русских почв. 1876—1885. — 1950.; Т. 3: Русский чернозём. — 1949.; Т. 4: Нижегородские работы. 1882—1887. Ч. 1. — 1950.; Т. 5: Нижегородские работы. 1882—1887. Ч. 2. — 1950.; Т. 6: Преобразование природы степей: работы по исследованию почв и оценке земель, учение о зональности и классификация почв. 1888—1900. — 1951.; Т. 7: Организация почвенных учреждений и вопросы сельского хозяйства в России: статьи и доклады, популярные лекции. — 1953.; Т. 8. Работы и выступления. — 1961.

Зноскі

  1. Докучаев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
  3. Оноприенко В. И. Международный семинар «Научное наследие В.В. Докучаева: традиции и развитие идей, International Seminar “The Scientific Heritage of V.V. Dokuchaev: the Tradition and the Development of Ideas” // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 1. — С. 130–134. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  4. Докучаев В. В. Русский чернозем: Отчет Императорскому вольному экономическому обществу. СПб.: тип. Деклерона и Евдокимова, 1883. III, IV, 376 с.
  5. Абарона адбылася 11 снежня, зацверджана на пасяджэнні 19 снежня 1883 г. (па старым стылі). Диплом // В. В. Докучаев: Сочинения. Т. 9. М.: Изд-во АН СССР, 1961. С. 160.
  6. Розанов Б. Г. История почвоведения // Почвоведение. Ч. 1. М.: Высшая школа, 1988. 26-34 с.
  • Докучаев, Василий Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  • Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.
  • Крупеников И. А., Крупеников Л. А. Василий Васильевич Докучаев. — М.: Сельхозгиз, 1950.
  • Докучаев В. В. Сочинения. — М.; Л.: Издательство Академии наук СССР. — Т. 9: Жизнь и деятельность В. В. Докучаева. Библиография трудов. — 1961.
  • Кирьянов Г. Ф. Василий Васильевич Докучаев, 1846—1903. — М.: Наука, 1966.
  • Галина Костина. Раскрасьте скучные глобусы / Журнал «Эксперт». № 30-31 (764), 1-14 августа 2011. С. 20-23.