Макс фон Сюдаў | |
---|---|
Max von Sydow | |
Імя пры нараджэнні | Карл Адольф фон Сюдаў |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 2020[4][5][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Швецыя Францыя |
Бацька | Carl Wilhelm von Sydow[d] |
Маці | Maria Margareta, Friherrinna Rappe[d][6] |
Жонка | Catherine Brelet[d][7] |
Дзеці | Cedric Brelet von Sydow[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | |
Кар’ера | 1957— па цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001884 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Адольф «Макс» фон Сюдаў[8] (шведск.: Carl Adolf von Sydow; 10 красавіка 1929, Лунд, Швецыя — 8 сакавіка 2020) — шведскі акцёр, вядомы, у прыватнасці, сваёй сумеснай працай з рэжысёрамі Інгмарам Бергманом і Янам Труэлем. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар» (1988, 2012).
Сюдаў нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з памеранскай Прусіі. Бацька Карл Вільгельм фон Сюдаў выкладаў фалькларыстыку (у тым ліку скандынаўскую і ірландскую народную музыку) ва ўніверсітэце Лунда, маці Марыя фон Сюдаў (народжаная Грэта Рапэ) была школьнай настаўніцай.
У 1951 г. Макс фон Сюдаў скончыў акцёрскую студыю пры тэатры «Драматэн» у Стакгольме, а ў 1955 годзе пераехаў у Мальмё, дзе пазнаёміўся з Інгмарам Бергманам.
У 1965 годзе ён упершыню пагадзіўся сыграць галоўную ролю ў амерыканскім фільме «Найвялікшая з расказаных гісторый».
Неўзабаве ён з сям’ёй перабраўся ў Лос-Анджэлес.
У сярэдзіне 70-х гадоў ён пераехаў у Рым, дзе пасябраваў з Марчэла Мастраяні і ўдзельнічаў у здымках шматлікіх італьянскіх фільмаў.
Кавалер ордэны Ганаровага легіёна.[9]