Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крэ́мэнэць[1] (укр.: Кременець, Крем'янець), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.
Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.
З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2] У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак.[2] У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’яўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл.[2] З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2] З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.
У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі.[2] У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка.[2] У XVII—XVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па 18 сакавіка 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.
Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.