Вацлавас Біржышка

Вацлавас Біржышка
Vaclovas Biržiška
Гісторык культуры,
палітычны дзеяч
Род дзейнасці юрыст, бібліёграф, гісторык, выкладчык універсітэта, адвакат, бібліятэкар-правазнавец, дэкан, біёграф, афіцэр
Дата нараджэння 2 снежня 1884(1884-12-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1956(1956-01-03) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́цлавас Біржышка (літ.: Vaclovas Biržiška; 2 снежня 1884, Векшні, Ковенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Мажэйкейскі раён, Літва — 3 студзеня 1956, Уотэрберы, ЗША) — літоўскі юрыст, бібліёграф, гісторык культуры, грамадскі і палітычны дзеяч; член Акадэміі навук Літвы (1941); брат Віктараса Біржышкі і Мікаласа Біржышкі.

З 1875 года вучыўся ў гімназіі ў Шаўлях. У 1903 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, дзе спачатку вывучаў прыродазнаўчыя навукі і матэматыку, затым у 1904 годзе перавёўся на юрыдычны факультэт. Быў дзейным членам тайнага студэнцкага літоўскага таварыства і яго старшынёй у 19071908 гадах.

Увосень 1905 года, калі ўніверсітэт быў зачынены з-за хваляванняў, працаваў у друкарні ў Вільні. У 1906 годзе стаў яе загадчыкам. Быў выдаўцом газет «Naujoji Gadynė», «Skardas», «Žarija», «Эхо», «Топор», у 19101911 гадах — часопіса «Visuomenė» («Грамадства»).

Удзельнічаў у літоўскім хоры, браў удзел у першым публічным літоўскім спектаклі ў Вільнюсе «Князь Піленай» („Pilėnų kunigaikštis“. Па вяртанні ў Пецярбург браў удзел у дзейнасці літоўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Скончыўшы ў 1909 годзе ўніверсітэт, у 19101911 гадах працаваў памочнікам адваката ў Вільні. Быў бібліятэкарам літоўскага таварыства «Рута», працаваў у бібліятэцы Літоўскага навуковага таварыства. У 19111912 гадах служыў у арміі. У запас выйшаў у чыне прапаршчыка. У 19121914 гадах быў адвакатам у Шаўлях. Арганізаваў тайны кружок школьнікаў, у якім удзельнічаў Юлюс Яноніс і іншыя будучыя дзеячы левай арыентацыі.

У 1914 годзе быў мабілізаваны ў армію. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абіраўся ў армейскія камітэты 11-й, затым 4-й армій. Пасля бальшавіцкага перавароту быў арыштаваны ў Румыніі, але бег у Маскву. У 1918 годзе быў арыштаваны як былы афіцэр. Пазбег растрэлу, пагадзіўшыся стаць камісарам асветы ў вільнюскім урадзе Вінцаса Капсукаса — Саўнаркаме Літоўскай савецкай рэспублікі і Літбела (Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі) са студзеня па сакавік 1919 года.

У красавіку 1919 года пасля таго, як горад занялі польскія войскі, быў арыштаваны і месяц правёў у Лукішскай турме. Працаваў настаўнікам у літоўскай гімназіі, жаночай гімназіі Машоціене, настаўніцкай семінарыі таварыства «Рытас», выкладчыкам вышэйшых курсаў Літоўскага навуковага таварыства (19191920). У 1920 годзе ведаў бібліятэкай універсітэта. У 1920 годзе, калі Вільня зноў было занята польскімі часцямі, пешшу дайшоў да Каўнаса.

Служыў у Літоўскай арміі (19201923), да 1925 года быў выкладчыкам Вышэйшых афіцэрскіх курсаў, адначасова працаваў памочнікам загадчыка Дзяржаўнай цэнтральнай бібліятэкі Э. Вольтэра, членам Дзяржаўнай археаграфічнай камісіі, з 1921 года — першым дырэктарам гімназіі прафсаюза настаўнікаў для дарослых. Арганізаваў і да 1926 года кіраваў Народным універсітэтам імя Вінцаса Кудзіркі.

З 1922 года дацэнт юрыдычнага факультэта Літоўскага ўніверсітэта (c 1930 года Універсітэта Вітаўта Вялікага), з 1930 года ардынарны прафесар. На гуманітарным факультэце выкладаў бібліяграфію і гісторыю літоўскай кнігі. У 19221930 гадах быў сакратаром юрыдычнага факультэта, у 19331935 гадах яго дэканам. У 19231944 гадах дырэктар бібліятэкі ўніверсітэта ў Каўнасе. Быў старшынёй Таварыства бібліятэкараў Літвы (19311944).

У 19401941 гадах дырэктар бібліятэкі ўніверсітэта ў Вільнюсе і дэкан юрыдычнага факультэта. У 1941 годзе савецкімі ўладамі выдалены з Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў у Каўнасе на філасофскім факультэце.

У ліпені 1944 года з набліжэннем савецкіх войскаў эміграваў у Германію. Быў прафесарам Балтыйскага ўніверсітэта ў Гамбургу і Пінебергу (19461949). З 1946 года ганаровы член Грамадствы літоўскіх пісьменнікаў. У 1949 годзе пераехаў у ЗША. Быў ганаровым кансультантам Бібліятэкі Кангрэса ў Вашынгтоне (19511953).

Навуковая і бібліяграфічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 1906 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. Аўтар звыш 13 тысяч артыкулаў у перыядычных выданнях і энцыклапедыях і больш за 50 асобных публікацый. Рэдагаваў часопіс «Litwa» («Літва», 1921, на польскай мове). Збіраў бібліяграфічныя матэрыялы і рэдагаваў бібліяграфічныя выданні «Knygos» („Кнігі“; 19221926), «Bibliografijos žinios» („Бібліяграфічныя весці“; 19281943), быў рэдактарам зборніка «Mūsų senovė» („Наша даўніна“; 19371940). У 19331944 гадах рэдактар «Літоўскай энцыклапедыі» („Lietuviškoji enciklopedija“), у 1953—1954 быў галоўным рэдактарам літоўскай энцыклапедыі, якая выходзіла ў ЗША („Lietuvių enciklopedija“).

Публікаваў архіўныя матэрыялы па гісторыі літоўскай культуры. Працы па гісторыі друку ВКЛ і Літвы, літоўскай культуры: «Нарыс гісторыі літоўскай кнігі» («Lietuviškų knygų istorijosbruožai», ч. 1, Каўнас, 1930), «З мінулага нашых газет» («Iš mūsų laikraščių praeities», Каўнас, 1932), «Гісторыя старажытнай літоўскай кнігі» («Senųjų lietuviškųjų knygų istorija», ч. 1—2, Чыкага, 1953—57). Склаў бібліяграфічныя паказальнікі «Літоўская бібліяграфія» («Lietuvių bibliografija», ч. 1—4, Каўнас, 1924—39, ахоплівае літоўскія выданні 1547—1910), «Александрынас» («Aleksandrynas», ч. 1—3, Чыкага, 1960—65, 2 выд. Вільнюс, 1990, ахоплівае літоўскія выданні да 1865), слоўнік «Літоўскія псеўданімы і крыптанімы» («Lietuviškiejislapyvardžiaiirslapyraidės», ч. 1—2, 1943).

  • Імем Вацлаваса Біржышкі ў 1990 годзе названа вуліца ў Каўнасе.
  • У 2009 годзе ў яго гонар выпушчана марка пошты Літвы ў серыі «Выдатныя людзі» („Žymūs žmonės“).

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Lietuvių bibliografija. 4 d. 1924—1939
  • Lietuviškų knygų istorijos bruožai. D. 1. 1930
  • Iš mūsų laikraščių praeities. 1932
  • Lietuviškieji slapyvardžiai ir slapyraidės. 2 t. Kaunas, 1943—-1944
  • Lietuvių rašytojų kalendorius. Tubingen, 1946
  • Senųjų lietuviškųjų knygų istorija. 2 t. Chicago, 1953—1957
  • Aleksandrynas. 3 t. Čukaga, 1960—1965; второе издание: Vilnius, 1990
  • Praeities pabiros. 1960
  • Lietuvos studentai užsienio universitetuose XIV—XVIII amžiais. 1987
  • Amerikos lietuvių spauda 1874—1910. Bibliografija. 1994
  • Knygotyros darbai. 1998
  • Abraham Kulvietis (English). Pinneberg, 1947
  • Martin Mažvydas und seine Mitarbeiter. Heidelberg, 1948.

Зноскі

  • Aleksandravičius E., Žukas V. Biržiška Vaclovas // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. — Т. III: Beketeriai — Chakasai. — С. 235. — 799 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-420-01512-9. (літ.)