Вішнявецкія, Карыбут-Вішнявецкія — старажытны вялікалітоўскі княжацкі род[1] герба «Карыбут», галіна князёў Збаражскіх, якія, у сваю чаргу, былі галіной князёў Нясвіцкіх з Валыні. У мужчынскай лініі згас у 40-х гадах XVIII стагоддзя. Вішнявецкім належалі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі Украіны і Беларусі.
Пісаліся таксама князямі Карыбут-Вішнявецкімі па меркаваным паходжанні Нясвіцкіх ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча, сына вялікага князя літоўскага Альгерда[1]; у цяперашні час няма адзінага меркавання пра тое, дакладная ці гэтая генеалагічная легенда[2]. У 1644 Мікалай Казімір Шэмет , які служыў у Вішнявецкіх, склаў іх першы радавод.
Меркаваны праўнук Змітра Карыбута, Васіль, меў сына Міхайлу Васілевіча Збаражскага (? — пасля 1516), які і стаў родапачынальнікам князёў Вішнявецкіх. Ён валодаў Вішнявецкім замкам у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Ад сыноў Міхайлы, Івана і Аляксандра, народжаных у розных шлюбах, адбыліся дзве лініі князёў Вішнявецкіх, з якіх другая спынілася на польскім каралі Міхале (пам. 1673), а першая — на князі Міхале Сервацы, гетмане літоўскім (пам. 1744).
У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія згасла ў 1744, другая — у 1673 годзе.
Міхаіл Васілевіч Вішнявецкі (†пасля 1516), намеснік брацлаўскі (1501-1507) ~ 1. NN (пляменніца Фядоры (Соф'і) Рагатынскай, жонкі Мікалая Радзівіла Старога) ├─>Іван (†каля 1542), каралеўскі дваранін 1522, дзяржаўца маёнткаў эйшышскі, варнянскі, чачэрскі і прапойскі │ ~ 1. (пасля 1516) Настасся Алізаравічоўна (†каля 1536), дачка │ │ Сямёна Алізаравіча; ×2 [каля 1538] Магдалена Дэспат (†пасля 1570) │ ├─>Кацярына (†пасля 1580), жонка (пасля 1539) Рыгора Хадкевіча, │ │ кашталяна віленскага і гетмана вялікага літоўскага │ ├─>Змітро "Байда" (†1563); дзяржаўца ванячыцкі, │ │ староста брацлаўскі, вінніцкі, чаркаскі │ │ і канеўскі │ ├─>Андрэй (†1584), кашталян валынскі 1568, брацлаўскі 1572, │ │ ваявода валынскі 1576, староста любецкі і │ │ лоеўскі │ │ ~ 1.(пасля 1563) Яўфімія Вярбіцкая (*каля 1539 †1589) │ │ ├─>Ганна (†каля 1595), жонка (пасля 1581) Мікалая Сапегі, │ │ │ ваяводы віцебскага (†1599) │ │ ├─>Аляксандра (†пасля 1612), ×1 [каля 1580; развялася каля 1605] кн. Юрый │ │ │ Чартарыйскі, староста луцкі (*каля 1550 †1626 (1632?)); ×2 Ян │ │ │ Лагадоўскі, кашталян валынскі │ │ ├─>Соф'я Ганна (*1569 †1619), ×1 [пасля 1593] Ян Пац, │ │ │ ваявода менскі (†1610); ×2 Крыштаф Вацлаў Шэмет, │ │ │ староста расейнскі │ │ └─>Гальшка (Эльжбета) Яўфімія (*1569 †1596), жонка (×1584) князя │ │ Мікалая Крыштафа Радзівіла "Сіроткі", │ │ ваяводы віленскага │ │ і вялікага маршалка літоўскага (*1549 †1616) │ ├─>Канстанцін (†1574), каралеўскі дваранін 1570, │ │ староста жытомірскі │ │ ~Ганна Эльжбета з Альхоўца Свяршчоўна (†1582) │ │ ├─>Канстанцін (*1564 †1641); │ │ │ ваявода белзскі 1636, рускі 1638, │ │ │ староста чаркаскі і камянецкі; ×1 Ганна Загароўская; ×2 1603 Уршуля │ │ │ Мнішак ; ×3 [1626/1628] Кацярына Карнякт (дачка Канстанціна Карнякта) │ │ │ (†ok. 1635); ×4 Крысціна Струсь (†пасля 1647), дачка Мікалая Струся , │ │ │ старосты галіцкага │ │ │ ~Ганна Загароўская │ │ │ ├─>Януш (*1598 †1636), канюшы вялікі каронны 1633, староста │ │ │ │ крамянецкі; │ │ │ │ ~ Кацярына Яўгенія Тышкевіч(×1627) (†пасля │ │ │ │ │1642); (1°-v. Ян Ракоўскі, ваявода віцебскі; 3°-v. │ │ │ │ │Аляксандр Людвік Радзівіл, │ │ │ │ │вялікі маршалак літоўскі) │ │ │ │ ├─>Дымітр Ежы (*1631 †1682), │ │ │ │ │ стражнік польны каронны 1658, ваявода белзскі 1660, │ │ │ │ │ гетман польны каронны 1667, вялікі гетман каронны 1676, │ │ │ │ │ ваявода кракаўскі 1678, кашталян │ │ │ │ │ кракаўскі 1680, староста белацаркоўскі, │ │ │ │ │ камянецкі, салескі, струмілоўскі, драгімскі і любамльскі; ×1 │ │ │ │ │ Марыяна Замойская (†1668); ×2 [1671] Тэафіла Людвіка │ │ │ │ │ Заслаўская (†1709); (2°-v. Юзаф Караль Любамірскі , │ │ │ │ │ маршалак вялікі каронны ) │ │ │ │ │ ~Марыянна Замойская │ │ │ │ │ ├─>Яўгенія Катарына (з першага; †пасля 1681); × [1667] │ │ │ │ │ │ Станіслаў Канецпольскі , │ │ │ │ │ │ кашталян кракаўскі (†1682) │ │ │ │ │ └─>Соф'я (*1655 †1681), × │ │ │ │ │ Вацлаў Ляшчынскі, │ │ │ │ │ ваявода падляшскі (†1688) │ │ │ │ └─>Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі (*1633 │ │ │ │ †1686), ваявода падляшскі 1673, │ │ │ │ брацлаўскі 1677, белзскі │ │ │ │ 1678; ×1 Уршуля Тэрэза Мнішак (†1668); ×2 Ганна │ │ │ │ Хадароўская (†1711) │ │ │ │ ~Ганна Хадароўская (†1711) │ │ │ │ ├─>Францішка (†пасля 1690); × (1688) Казімір Тарла , │ │ │ │ │ староста гошчынскі (†1690) │ │ │ │ ├─>Януш Антоні (*1678 †1741); │ │ │ │ │ падчашы літоўскі 1697, │ │ │ │ │ маршалак надворны літоўскі 1699, кашталян віленскі │ │ │ │ │ 1702-1703, кракаўскі 1726, │ │ │ │ │ ваявода віленскі 1704, │ │ │ │ │ кракаўскі 1706, староста пінскі; │ │ │ │ │ ~ Тэафіла Ляшчынская (×1704),(1°-v. Філіп Канашэўскі, староста │ │ │ │ │ │ конінскі) (*1680 †1757) │ │ │ │ │ └─>Францішка Уршуля (*1705 †1753), жонка (1725) │ │ │ │ │ Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, │ │ │ │ │ ваяводы віленскага │ │ │ │ │ і вялікага гетмана літоўскага (*1702 │ │ │ │ │ †1762) │ │ │ │ └─>Міхал Сервацы (*1680 †1744); │ │ │ │ гетман польны літоўскі 1702 і 1707, кашталян віленскі │ │ │ │ 1703, гетман вялікі літоўскі 1703-1707 i 1735, │ │ │ │ ваявода віленскі 1706-1707 │ │ │ │ і 1735, вялікі канцлер літоўскі 1720; ×1 (1695) Кацярына Дольская │ │ │ │ (†1725); ×2 (1725) Магдалена Чартарыйская (†1728); │ │ │ │ ×3 (1730) Тэкля Ружа Радзівіл (*1703 †1747); (1°-v. │ │ │ │ Якуб Генрык Флемінг, вялікі канюшы літоўскі; │ │ │ │ 3°-v. Міхал Антоні Сапега, ваявода падляшскі) │ │ │ │ ~Кацярына Дольская │ │ │ │ ├─>Ганна (*1700 †1732); × (1721) │ │ │ │ │ Юзаф Агінскі, ваявода троцкі │ │ │ │ │ (*каля 1693 †1736) │ │ │ │ └─>Эльжбета (*1701 †1770); × (1722) Міхаіл Здзіслаў Замойскі , ваявода смаленскі (†1735) │ │ │ ├─>Марыяна (з першага; †1624); × (1620) Якуб Сабескі , кашталян кракаўскі (†1646) │ │ │ ├─>Гелена (з першага); × Станіслаў Варшыцкі , ваявода мазавецкі │ │ │ ├─>Ежы (з другога; †1641); староста камянецкі 1637; × (1639) │ │ │ │ Ефрасіння Яўлалія Тарноўская (†1645); (2°-v. Геранім Радзяёўскі , │ │ │ │ падканцлер каронны ) │ │ │ │ ~ │ │ │ │ └─>Канстанцыя (†1669); × (пасля 1656) Самуіл Ляшчынскі , староста │ │ │ │ луцкі (*1637 †1676) │ │ │ ├─>Аляксандр (з другога; †1638/1639); ротмістр каралеўскі, │ │ │ │ староста чаркаскі 1638 │ │ │ └─>Тэафіла (з другога); × Пётр Вармяк, кашталян войніцкі │ │ ├─>Аляксандра (†p. 1582); × Мікалай Радзівіл, │ │ │ ваявода новагародскі (*1546 †1589) │ │ └─>Ганна; × [1591/1593] Ян Замойскі , кашталян хелмскі і стражнік каронны (†1619) │ ├─>Міхал (з першага; †1552) │ └─>Аляксандра (з другога); × Іван Шымковіч, маршалак гаспадарскі ├─>Фёдар (Федзька) (з першага; †1549); дзяржаўца сцяпанскі; × (да 1530) Багдана │ кн. Гальшанская Дубровіцкая; ×2 кн. Марыя Пуцяцянка (†1554/1561) ├─>Фёдар (з першага; †1533); дзяржаўца чачэрскі і дзяржаўца прапойскі 1524; ×1 NN (†да │ 1523); ×2 [да 1533] Настасся кн. Жылінская (†p. 1535) └─>Аляксандр (з другога; †1555); староста рэчыцкі; × (да 1529) Кацярына Скаруцянка (†пасля 1568) ~ ├─>Міхаіл (*1529 †1584); кашталян брацлаўскі 1580, │ кіеўскі 1580, староста чаркаскі, канеўскі, │ любецкі і лоеўскі; × Гальшка Зяновіч (†да 1594) │ ~ │ ├─>Аляксандр (†1594); староста чаркаскі, канеўскі, │ │ корсунскі, любецкі і лоеўскі; │ ├─>Міхаіл Міхайлавіч (†1616); староста оўруцкі; × [да 1603] Раіна Магілянка │ │ (†1619), дачка Іераміі Магілы , │ │ гаспадара малдаўскага │ │ ~ │ │ └─>Іерамія Міхал (*1612 †20 верасня 1651); │ │ ваявода рускі 1646, староста пшамыскі, │ │ пшаснышскі, новатаржскі, гадзяцкі i │ │ канеўскі; × (1639) │ │ Грызельда Канстанцыя (*Замасць 27 красавіка │ │ 1623 †Замасць 17 красавіка 1672) │ │ ~ │ │ ├─>Міхал (*31 мая 1640 † │ │ │ 10 лістапада 1673); кароль польскі 1669-1673; × │ │ │ (27 лютага 1670) │ │ │ Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (*31 мая 1653 │ │ │ †17 лістапада 1697); (2°-v. Карл V, герцаг Латарынгіі ) │ │ └─>Ганна; × (1638) Збігнеў Фірлей , староста │ │ люблінскі (*1613 †1649) │ ├─>Ежы (†1618); кашталян кіеўскі 1609; × Тэадора Чапліц │ ├─>Марына; × Фёдар кн. Друцкі-Горскі, стольнік полацкі │ └─>Соф'я (†po 1612); × (да 1595) │ Ян Яўстах Тышкевіч Лагойскі, │ ваявода берасцейскі (†1631) ├─>Максім (†1565) ├─>Аляксандр (*1543 †1577); каралеўскі дваранін 1570; × (да 1566) │ Аляксандра Капусцянка (†каля 1603) │ ~ │ ├─>Адам (†1622); × (да 1601) Аляксандра │ │ Хадкевіч (†да 1630) │ │ ~ │ │ └─>Крысціна (†1654); ×1 Мікалай Ела Малінскі; ×2 [пасля 1631] Пётр │ │ Даніловіч , крайчы вялікі каронны (†1645) │ └─>Ева (†1617/1618); × [да 1594 (1593?)] Пётр Збаражскі │ (†1603/1604) └─>Стэфанія; × Лукаш Кужанецкі, староста острскі
Па радаводным паданні, брат Васіля, Солтан, заснаваў Вішнявец (цяпер Вышнівэць — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны). Тут да гэтага часу захавалася праваслаўная царква, пабудаваная Вішнявецкімі да пераходу ў каталіцызм. Акрамя гэтага мястэчка і многіх іншых маёнткаў на Валыні, Літве і ў Кіеўскай вобласці, князям Вішнявецкім належалі яшчэ шырокія землі на левым беразе Дняпра з Лубнамі і Ромнамі. Міхаіл Грушэўскі пісаў, што гэтая латыфундыя Вішнявецкіх (т. зв. Вішнявеччына) была самай вялікай «не толькі на Украіне і ў Польшчы, але, магчыма, і ва ўсёй Еўропе». Па ініцыятыве князя Іераміі Вішнявецкага атрымалі Магдэбургскае права і гарадскі статус Лубны, Палтава, Пыратын. Гэтыя валоданні польскі навуковец Аляксандр Ябланоўскі лічыў нават не латыфундыяй, а асобнай Задняпроўскай дзяржавай.
Сярод іншых замкаў і палацаў Вішнявецкіх замкі ў Лубнах, Старым Аляксінцы , Чорным Востраве і палац у Чайчынцах .
На тэрыторыі сучаснай Беларусі Вішнявецкім належалі ў тым ліку Брагін, Столін, Целяханы[1].